Уфа – Омск
У верасні 2011 года "Арт – транзіт" працягнуў сваё вандраванне. У "Цэнтры мастацтваў" горада Омска адкрылася выстава "Дзіцячая друкаваная графіка", на якой былі прадстаўленыя работы навучэнцаў 16-ці дзіцячах мастацкіх школ і школ мастацтваў, а таксама работы ўфімскіх юных графікаў.
 |
 |
Адкрыццё выставы. Дырэктар дзіцячай мастацкай школы №1 г.Омска Валерый Цімафееў
|
Перад адкрыццём выставы прайшоў майстар-клас па тэхніцы “Папера ручнога ліцья”. Работы ў гэтай тэхніцы вельмі зацікавілі омскіх педагогаў падчас візіта ва Уфу. Дырэктар па навуцы і творчасці ўфімскай мастацкай школы “Художка” Аксана ПІЛІПЮК падзялілася досведам работы ў гэтай тэхніцы з усімі, хто жадаў, а таксама адказала на ўсе пытанні. Незабыўныя ўражанні пакінуў шпацыр па горадзе, наведванне музееў, “Ліберава-цэнтра”, спектакля знакамітага омскага тэатра лялек, знаёмства з омскімі мастакамі і педагогамі мастацкіх школ і школ мастацтваў, абмен меркаваннямі і досведам.
 |
Майстар-клас уфімскіх педагогаў па тэхніцы "Папера ручнога ліцья" (Аксана Піліпюк) |