VII міжнародная біенале мастацкай творчасці маладых «Захапленні і таленты 2018» (Бельск-Падляскі, Польшча)

Бельскі дом культуры запрашае творча адораных дзяцей і моладзь ва ўзросце ад 9 да 20 гадоў прыняць удзел у VII міжнароднай біенале мастацкай творчасці маладых за залатую, срэбраную і бронзавую палітру-статуэтку бургамістра горада Бельск Падляскі «Захапленні і таленты 2018».

Тэрмін падачы работ да 5 красавіка 2018 г.

Мэты конкурсу:

  1. Развіццё ўяўлення і эстэтычнай адчувальнасці, якія натхняюцца прыгажосцю музыкі і тэатра.
  2. Абмен вопытом, атрыманне ведаў і навыкаў у галіне розных мастацкіх тэхнік.
  3. Інтэграцыя маладых людзей праз мастацтва.
  4. Папулярызацыя мастацкіх дясягненняў дзяцей і моладзі.

Умовы ўдзелу:

  1. Тэма работ: Мастацкая творчасць натхненая музыкай або тэатрам
  2. Узрост удзельнікаў: 9-20 гадоў
  3. Кодны удзельнік можа прадаставіць не больш за тры работы, выкананыя ў любой мастацкай тэхніцы: акварэль, акрыл, пастэль сухая і алейная, калаж, графіка і г.д. у фармаце А3 (297х420 мм)
  4. Работы будуць ацэнены ў наступных узроставых групах:
  • 9-12 гадоў
  • 13-15 гадоў
  • 16-20 гадоў

Работы будуць прымацца да 5.04.2018 года па адрасе:

Bielski Dom Kultury
ul. 3 Maja 2
17-100 Bielsk Podlaski
Polska
с
пазнакай: Pasje i Talenty’2018

Да работы павінна быць прыкладзена карта з наступнай інфармацыяй:

  • імя і прозьвішча, узрост аўтара работ,
  • назва, адрас, тэл., адрас эл. пошты ўстановы, якая рэкамендуе работы,
  • імя і прозьвішча настаўніка або інструктара, пад кіраўніцтвам якога была выканана работа.

Патрэбна таксама даслаць поўны спіс удзельнікаў ад адной установы.

  1. Жури прызначанае арганізатарам адбярэ работы для пасляконкурснай выставы, а таксама адбярэ 9 лепшых аўтараў, якія будуць узнагароджаны ў кожнай узроставай катэгорыі статуэткай - «залатой, срэбранай і бронзавай палітрай» адпаведна.
  2. Закрыццё конкурсу разам з выставай і ўзнагароджваннем адбудзецца 26.05.2018 падчас святкавання 39 Дзён Бельска Падляскага.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у галоўнага інструктара выяўленчага мастацтва Белььскага Дома культуры Марыі Бабулевіч (Maria Babulewicz) тэл.: (+48) 85 730 34 14

Арганізатар конкурса

Бельскі дом культуры

tel.:(+48) 85 730 34 14, tel/fax/ 85 730 85 88

email: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

www.bdkbielsk.pl