«Чэрнікаўская катавасія» (г.Уфа, Расія)

Прапануем Вашай увазе палажэнне аб Міжнародным конкурсе дзіцячага юмарыстычнага малюнка «Чэрнікаўская катавасія».

Тэрмін падачы работ скончыўся.

 

 

ЗАСНАВАЛЬНІКІ КОНКУРСУ:

Міністэрства культуры Рэспублікі Башкартастан
Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр па адукацыі
Рэспубліканскі сатырычны часопіс «Хэнэк»
Грамадства выяўленчых мастацтваў Рэспублікі Башкартастан
Дзіцячая мастацкая школа №1 імя А.А.Кузняцова г.Уфа

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ:

  • Развіццё і папулярызацыя дзіцячай мастацкай творчасці
  • Далучэнне дзяцей да традыцый сатырычнай графікі (карыкатура, гумар, шарж, коміксы)

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ:

  • Творчыя стасункі дзяцей з розных гарадоў і рэгіёнаў
  • Фарміраванне ў дзяцей цікавасці і любові да жывёльнага свету і прыроды

Конкурс праводзіцца для навучэнцаў дзіцячых мастацкіх школ, мастацкіх аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў і музычных школ, ізастудый, агульнаадукацыйных школ у наступных ўзроставых групах:

  • Дашкольная група – 5-7 лет
  • Малодшая група – 8-10 лет
  • Сярэдняя група – 11-13 лет
  • Старэйшая група – 14-17 лет

Конкурс праводзіцца па двух накірунках.

ПЕРШЫ КІРУНАК:

Вызначэнне лаўрэатаў і дыпламантаў сярод дасланых работ.

Работы павінны адпавядаць адной з заданых тэм.

Тэмы:

  • «КАтАгусары»
  • «КАтАкосмос»
  • «КоткІшоў»

Тэхніка выканання вольная (унікальная, друкаваная, камп’ютарная, жывапісная, дэкаратыўна-прыкладная).

Памер работ – не больш за 50х60 см.

Работы, дасланыя на конкурс, не рэцэнзуюцца.

Вяртанне прадстаўленых работ ажыццяўляецца сіламі арганізацыі-ўдзельніка з 30 красавіка да 30 кастрычніка 2012 года. Па заканчэнні гэтага тэрміна Аргкамітэт адказнасці за сахраннасць работ не нясе.

Работы-прызёры не вяртаюцца.

АФАРМЛЕННЕ РАБОТ:

Жывапісныя і графічныя работы ўдзельнікаў з Башкартастана павінны быць наклеены на аркуш ватмана ці аформлены ў паспарту (памер 60х80 см) з этыкеткай, якая ўтрымлівае наступныя надрукаваныя ці напісаныя друкаванымі літарамі звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), узрост, тэма, назва работы, тэхніка выканання, навучальная установа (з указаннем адраса), выкладчык.

Работы ўдзельнікаў з іншых рэгіёнаў Расіі прымаюцца без афармлення. Кожная работа павінна мець з адваротнага боку наступныя звесткі, запоўненыя друкаванымі літарамі: прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), узрост, тэма, назва работы, тэхніка выканання, навучальная установа (з указаннем адраса), выкладчык.

Для аб’ёмных работ ДПМ прыкласці шыльдачку з такімі ж надрукаванымі ці напісанымі друкаванымі літарамі звесткамі.

УВАГА! Пры перасылцы работы ў рулон не скручваць. За работы, пашкоджаныя пры перасылцы, Оргкамітэт адказнасці не нясе.

Работы, якія аформлены неадпаведна з патрабаваннямі і не ўтрымліваюць усіх звестак, разглядацца і ўдзельнічаць у конкурсе не будуць.

Удзел у конкурсе сведчыць пра згоду з УМОВАМІ яго правядзення.

ДРУГІ КІРУНАК:

Вызначэнне лаурэатаў і дыпламантаў па выніках першакрасавіцкай ГУМАРЫНЫ «Чэрнікаўская катавасія».

Праграма юмарыны:

  • Конкурс юных малявальшчыкаў. У якасці натуршчыкаў будуць выступаць жывыя каты і коткі (юныя мастакі мусяць мець пры сабе аркушы ватмана А2 (2 шт.), матэрыял на выбар аўтара (маркеры, каляровыя фламасцеры, алоўкі, васкавыя мелкі, пастэль, вугаль і т.д., акрамя акварэлі і гуашы)
  • Выбар «Міс коткі» і «Містара ката» (Канкурсанты – жывые каты і коткі)
  • Дэманстрацыя касцюма-вобраза «Коткаманія». Дэфіле.

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ КОНКУРСНЫХ РАБОТ:

  • Мастацкая вартасць (гумар, гратэск, карыкатура)
  • Самастойнасць выканання
  • Індывідуальнасць
  • Адпаведнасць заданай тэме

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя асобна па двух кірунках. Вызначэнне лаурэатаў 1,2,3 ступені і дыпламантаў па дасланых работах пройдзе ў кожнай узроставай групе па намінацыях конкурснай праграмы. Самая яркая і выразная работа будзе ўзнагароджаная Гран-пры.

Па выніках першакрасавіцкай ГУМАРЫНЫ будуць вызначаны лаурэаты 1,2,3 ступені і дыпламанты конкурсу.

Журы не публікуе матывацыі сваіх рашэнняў.

Рашэнні журы канчатковыя і перагляду не падлягаюць.

Па выніках конкурсу выйдзе ілюстраваны каталог, куды ўвойдуць лепшыя работы.

Месца і час экспазіцыі лепшых работ конкурсу «Чэрнікаўская катавасія», правядзення гумарыны і цырымоніі ўзнагароджання будуць размешчаны на сайце оргкамітэта дадаткова www.rumcrb.ucoz.ru.

ТЭРМІН ПРЫЁМА РАБОТ І ЗАЯВАК:

Работы разам з заяўкамі на ўдзел у I кірунку конкурса прымаюцца да 1 сакавіка 2012 года па адрасе: 450064, Рэспубліка Башкартастан, г.Уфа, ул.Нежынская, 5, ДХШ №1 імя А.А.Кузняцова.

Работы неабходна саправадзіць зводнай заяўкай, засведчанай кіраўніком (форма прылагаецца).

Кантактны тэл.: (347) 243-10-88 (факс) – Грыгореў Юрый Мікалаевіч.

Заяўкі на ўдзел у першакрасавіцкай ГУМАРЫНЕ прымаюцца да 1 сакавіка 2012 года па адрасе:

450055, г.Уфа,
ул.Ладыгіна, 21,
РУМЦ па адукацыі Мінкультуры Рэспублікі Башкартастан, Расія

Кантактныя тэл.: (347) 235-78-15 (факс)235-78-16233-59-00
E-mail:  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. – Журбей Альфія Габдрауфаўна.

Оргкамітэт жадае ўдзельнікам ІДЭЙ! ГУМАРУ! ТВОРЧАСЦІ!

 


УЗОР зводнай заяўкі на ўдзел у Міжнародным конкурсе дзіцячага гумарыстычнага малюнка «Чэрнікаўская катавасія»


 

Список участников Международного конкурса детского юмористического рисунка «Черниковская котовасия» – 2012

______________________________________________

(наименование учебного заведения)

________________________________________________

(адрес, телефоны, факс учебного заведения)

№ п/п

ФИО участника

Дата рождения,

возраст

Название темы

Название работы

Техника исполнения

Данные св-ва о рождении, паспорта (№№, кем и когда выдан)

ИНН (если есть)

Домашний адрес с индексом

ФИО преподавателя

Данная заявка подтверждает согласие конкурсантов на обработку их персональных данных, требующихся в процессе подготовки и проведения конкурса

___________________________________________________________________________________

(Подпись руководителя учебного заведения и расшифровка подписи)