2-і Міжнародны конкурс фатаграфіі (Мадэйра, Партугалія)

Сакратарыят па адукацыі, навуцы і тэхналогіях Урада аўтаномнага рэгіёна Мадэйра запрашае дзяцей 10-18 гадоў да ўдзелу ў 2-м Міжнародным конкурсе фатаграфіі.

Тэрмін прыёма работ да 12 красавіка 2024 г.

ТЭМА: "Нябачная спадчына"

УЗРОСТ УДЗЕЛЬНІКАЎ: народжаныя паміж 2006 і 2014 гг.

узроставыя групы - навучэнцы 2006-2008 г.р., 2009-2011 г.р., 2012-2014 г.р.

Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс толькі адну работу найлепшай якасці ў фармаце JPG або PNG. У назве файла павінна быць пазначана: КРАІНА-ГОД НАРАДЖЭННЯ-МЕСЦА-ІМЯ АЎТАРА.

Работа адпраўляецца на конкурс разам з запоўненай формай заяўкі (глядзі поўныя умовы) па электроннай пошце на адрас  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Вынікі конкурсу будуць апублікаваныя да 6 мая 2024 г. на сайце https://www.madeira.gov.pt/dre/

Чытаць умовы конкурса (на англійскай мове)