Папулярнае |
Конкурс «Стыпендыя» ад часопіса «Введенская сторона» (г.Старая Руса, Расія)
Тэрмін падачы работ скончыўся.
МЭТЫ КОНКУРСУ: 1/ Выявіць сярод нашых чытачоў найбольш адораных дзяцей і падтрымаць іх матэрыяльна. Стыпендыі прызначаны для набыцця кніг і матэрыялаў па выяўленчым мастацтве, аплаты навучання. 2/ Пашырыць падпіску часопіса, данесці яго змест для большай колькасці дзяцей, якія навучаюцца выяўленчаму мастацтву. УМОВЫ: Узрост удзельнікаў: 10-17 год. Кожны прэтэндэнт на стыпендыю мусіць даслаць у рэдакцыю часопіса тры фатаздымкі сваіх работ: малюнак (вучэбны), жывапіс (вучэбны) і кампазіцыю на любую тэму. Памер фатаздымкаў: 13Х18. На адваротным баку фатаздымка павінны быць пазначаны:
Таксама трэба прыкласці да фатаздымкаў копію пасведчання аб нараджэнні, копію квітанцыі на імя прэтэндэнта аб пералічэнні грошаў за гадавую падпіску часопіса «Введенская сторона» на 2012 год (Грошы за падпіску трэба даслаць на адрас рэдакцыі паштовым пераводам. Кошт гадавой падпіскі: 440 расійскіх рублёў). Колькасць вучняў, якіх вылучае на стыпендыю школа (студыя), не абмяжоўваецца. Пры ўсіх роўных вартасцях работ прэтэндэнтаў перавага будзе аддадзеная вучням школ, якія аформілі большую колькасць падпісак на часопіс «Введенская сторона». Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна адпраўляць па электроннай пошце. УЗНАГАРОДЖАННЕ: Кожны прэтэндэнт атрымае дыплом удзельніка конкурсу. З работ, што паступілі на конкурс, журы абірае 10 лепшых для публікацыі ў часопісе. З гэтых работ праз жэрабя вызначаюцца 5 пераможцаў. Яны ўзнагароджваюцца дыпломам пераможцы і штомесячнай стыпендыяй у памеры 500 расійскіх рублёў, якую юныя мастакі будуць атрымліваць цягам 2012 года. Астатнія 5 чалавек атрымаюць дыплом фіналіста і кнігу пра мастацтва ў падарунак. Узнагароджанне праводзіцца па ўзроставых катэгорыях: 10-13 год (дзве стыпендыі), 14-17 год (тры стыпендыі). Аднаразовай прэміяй у памеры 1000 расійскіх рублёў і дыпломам узнагароджваецца педагог, вучань якога стаў стыпендыятам. На працягу года кожны стыпендыят будзе мець магчымасць зрабіць ў «Введенской стороне» творчую справаздачу ў выглядзе публікацыі сваіх работ у рубрыцы «Кто ты?». Школа, якая заявіла пяць ці болей прэтэндэнтаў, атрымае дыплом і гадавую падпіску часопіса бясплатна. Школа, якая падала не менш за 20 заявак на конкурс, атрымае права бясплатнай публікацыі ў часопісе «Введенская сторона». Заяўкі прымаюцца да 28 лютага 2012 г. Вынікі конкурсу будуць апублікаваныя ў часопісе «Введенская сторона» №1/2012 года (сакавік). ЗАЯЎКІ ДАСЫЛАЦЬ ПА АДРАСЕ: 175200 Россия ПАЗНАЁМІЦЦА БЛІЖЭЙ З ЧАСОПІСАМ «ВВЕДЕНСКАЯ СТОРОНА» ВЫ МОЖАЦЕ НА САЙЦЕ www.art-storona.ru |