Міжнародны мастацкі конкурс для дзяцей "PIATRA NEAMT CREATIV VIII" (Румынія)

Культурная асацыяцыя "Arte.Ro" сумесна з акруговай публічнай бібліятэкай "Г.Т.Кірыліяну", гарадскім саветам, мэрыяй і палацам моладзі г. Пьятра-Нямц запрашаюць дзяцей і моладзь ад 8 да 20 гадоў прыняць удзел у 8-м Міжнародным мастацкім конкурсе для дзяцей "PIATRA NEAMT CREATIV VIII".

Тэрмін падачы работ да 30 чэрвеня 2024 г.

Тэмы конкурсу:

  • Мой дом (Горад / Мястэчка / Вёска)
  • Кветкі

Тэхніка свабодная

Работы павінны быць двумерныя і без рамкі. Прымаюцца памеры:

  • 42 см х 30 см (A3) для ўзросту 8-13 гадоў;
  • 42 см x 60 см (A2) для ўзросту 14-20 гадоў.

Колькасць работ, якія могуць адправиць школы, студыя, клубы і асобныя ўдзельнікі, неабмежавана.

Чытаць умовы конкурсу цалкам (па-англійску)

Кантакты арганізатараў:

Prof. Cristina Petrariu
+40.723689324
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.