Папулярнае |
"Выбітныя знакамітыя і невядомыя мастакі" (г.Рыбнік, Польшча)
Тэрмін падачы работ скончыўся.
МЭТЫ:
ТЭМА ГЭТАГА ГОДА: "АЛЬФОНС МУХА – КАЗКА МАДЭРНА" Гэта яшчэ адзін год нашага агульнага падарожжа ў свет мастацтва і мастакоў. Разам з вамі мы адкрыем яшчэ аднаго выбітнага майстра і праз нашыя работы падзелімся адзін з адным нашымі ведамі. У гэтым годзе наш герой – чэшскі графік і жывапісец, адна з асноўных фігур стыля мадэрн – АЛЬФОНС МУХА. Акуніцеся ў ягоны каляровы, казачны свет. Пазнаёмціся з жывапіснымі творамі, гравюрамі і фатаздымкамі – выдатнымі прыкладамі, што ілюструюць эпоху fin de siècle – канца стагоддзя. Прасачыце ягонае авантурнае жыццё ў Празе, Мюнхене, Вене, Парыжы і Амерыцы. Узгадайце пра людзей, якіх ён сустракаў на сваім жыццёвым шляху: Сару Бернар – актрысу, для якой ён ствараў касцюмы, афішы і дэкарацыі, Поля Гагена – мастака, з якім ён працаваў у адной майстэрні, мастака Джэймса Уістлера, з якім Муха заснаваў школу жывапісу. Узгадайце таксама пра ягоную сям’ю і сяброў. Не забывайцеся, якое важнае месца ў ягонай працы займаў камерцыйны дызайн – афішы, календары, меню, паштоўкі, вокладкі для кніг, часопісаў. Усё гэта – сапраўдныя пярліны стылю мадэрн. Не забудзьцеся таксама пра ягоную вялікую справу – “Славянскую эпапею”. Уявіце чалавека, які стварыў казку мадэрна. НЕ КАПІРУЙЦЕ РАБОТЫ МАСТАКА – няхай яны стануць толькі натхненнем для вашых уласных ідэяў!!! УЗРОСТ УДЗЕЛЬНІКАЎ: от 5 до 21 (узроставыя групы: да 7 год, 8-11 год , 12-15 год, 16-21 год). ПАМЕР: min 30x42 cm - max 70x100 cm ТЭХНІКА: малюнак, жывапіс, графіка, смяшаныя тэхнікі. АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ: да 29 лютага 2012 года. Работы павінны быць падпісаныя лацінскімі літарамі на адваротным баку і ўтрымліваць наступныя звесткі:
КАЛІ ЛАСКА, НЕ АФАРМЛЯЙЦЕ РАБОТЫ Ў ПАСПАРТУ І НЕ СКРУЧВАЙЦЕ ІХ! Цырымонія ўзнагароджання і адкрыццё выставы адбудуцца ў чэрвені 2012 года. УСЕ АЎТАРЫ РАБОТ, ШТО ПЕРАМОГУЦЬ У КОНКУРСЕ, БУДУЦЬ АПАВЕШЧАНЫЯ ПА ПОШЦЕ ЦІ ТЭЛЕФОНЕ. Усе дасланыя на конкурс работы пераходзяць ва ўласнасць арганізатараў і не вяртаюцца аўтарам. АДРАС: MŁODZIEŻOWY DOM KULTURY Телефоны: 0-32 4215155, fax: 0-32 4224088,
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы сілезскага кіраўніка службы агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі і мэра Рыбніка. |