7-е Міжнароднае арт-біенале KANOON (Тэгеран, Іран)

Сябра і пастаянны ўдзельнік нашага праекта Інстытут інтэлектуальнага развіцця дзяцей і юнацтва (KANOON) запрашае да ўдздлу ў 7-м Міжнародным арт-біенале KANOON (The 7th KANOON International Biannual Art Competition & Exhibition).

Тэрмін падачы работ скончыўся

 

Мэта біенале – заахвоціць дзяцей да творчасці, стымуляваць іх фантазію, а таксама садзейнічаць разуменню дзецьмі неабходнасці аховы навакольнага асяроддзя і яго ўплыву на жыццё чалавека.

ТЭМЫ:

  • Мроі
  • Вандроўкі
  • Я і мой горад
  • Мая сям’я
  • Вольная тэма

УЗРОСТ УДЗЕЛЬНІКАЎ:

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і юнакі наступных узроставых груп:

  • 3-6 год
  • 7-9 год
  • 10-12 год
  • 13-16 год

ТЭХНІКА І МАТЭРЫЯЛЫ:

Прымаюцца работы, выкананыя ў любой тэхніцы любымі матэрыяламі (гуаш, акварэль, пастэль, каляровыя алоўкі, друкаваная графіка і інш.).

ПАМЕР:

Min 30x21 см, max 70x50 см

ТЭРМІНЫ ПАДАЧЫ РАБОТ:

Усе конкурсныя работы арганізатары мусяць атрымаць не пазней за 21 лістапада 2013 года.

* KANOON (Інстытут інтэлектуальнага развіцця дзяцей і юнацтва) пакідае за сабой права выкарыстоўваць конкурсныя работы без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

АДРАС:

Center for the Artistic Creation of Children & Young Adult
Hejab St., Fatemi Ave.,
Tehran - IRAN
P.O.Box 14145-136

Phone: (+98 21) 88 97 13 87, (+98 21) 88 95 15 03
Fax: (+98 21) 88 97 13 19

E-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.