18-ая Міжнародная моладзевая выстава «Нова Загора 2016» (Балгарыя)

Асацыяцыя «Нова Загора» і мастацкая студыя «Дуга» запрашаюць да ўдзелу ў 18-й Міжнароднай моладзевай выставе выяўленчага мастацтва «Нова Загора 2016». Выстава праходзіць штогод у горадзе Нова Загора (Балгарыя) і лічыцца мастацкім цэнтрам, дзе мастакі з розных краін прадстаўляюць свае работы.

Прыём работ скончаны

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:

  • Маладыя мастакі павінны быць ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў;
  • Тэхніка работы загадзя не вызнчана, мастакі могуць выбіраць яе самі: розныя матэрыялы, калаж, фатаграфія альбо кампьютарны малюнак;
  • Максімальны памер кожнай работы не павінен перавышаць 50-70 см;
  • На адваротным баку малюнка павінна быць пазначана наступная інфармацыя: імя мастака, узрост, пол, імя выкладчыка і адрас. Работы неабходна падпісаць як на роднай, так і на англійскай мове;
  • Кожная школа і мастацкая студыя могуць адпраўляць для ўдзелу не больш за 15 работ;
  • Тэматыка работы вызначаецца самастойна;
  • Творчыя работы павінны быць дасланы ў перыяд з 1 лістапада 2015 года па 20 лютага 2016 года;
  • Работы, аўтарства якіх належыць больш чым аднаму чалавеку, да ўдзелу ў выставе не дапускаюцца.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы па адбору карцін пачне работу напачатку сакавіка 2016 года. Лепшыя індывідуальныя работы, таксама як і цэлая калекцыя работ, будуць узнагароджвацца прызамі. Таксама будзе выдадзены каталог з работамі. Усе творчыя работы застануцца ў Балгарыі, бо арганізатары пакідаюць за сабой права на публікацыю работ як у друкаваных, так і ў электронных СМІ.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 1 чэрвеня 2016 года у мастацкай галерэі РУСІ КАРАБІБЕРАЎ у горадзе Нова Загора.

АДРАС:

18th International Youth Exhibition Nova Zagora 2016
P.O. Box 61, Ivan Stoyanov
8900 Nova Zagora
Bulgaria

Інфармацыя пра конкурс на англійскай мове

Інфармацыя пра конкурс на балгарскай мове