Біенале дзіцячага і моладзевага мастацтва "Выбітныя знакамітыя і невядомыя мастакі" (г.Рыбнік, Польшча)

Моладзевы культурны клуб у Рыбніку (Польшча) запрашае ўсіх прыняць удзел у 14-м Міжнародным мастацкім конкурсе "Выбітныя знакамітыя і невядомыя".

Тэрмін падачы работ скончаны

МЭТЫ:

  • Прэзентацыя творчасці дзяцей і моладзі.
  • Папулярызацыя ведаў пра гісторыю мастацтва, знаёмства удзельнікаў конкурсу з выбітнымі мастакамі.
  • Магчымасць абмену мастацкім, метадычным і эстэтычным досведам.
  • Развіццё чуйнасці да мастацтва сярод моладзі.

ТЭМА ГЭТАГА ГОДА: "З ПЭНДЗЛЕМ СЯРОД ЗОРАК - ВИНСЭНТ ВАН ГОГ"

Гэта яшчэ адзін год нашага агульнага падарожжа ў свет мастацтва і мастакоў. Разам з вамі мы адкрыем яшчэ аднаго выбітнага майстра і праз нашыя работы падзелімся адзін з адным нашымі ведамі. У гэтым годзе наш герой – галандскі жывапісец, адзін з найвядомейшых мастакоў свету – ВІНСЭНТ ВАН ГОГ.

Ён казаў: "Я мару пра жывапіс, а пасля пішу свае мары"...

Паспрабуйце ўявіць і адлюстраваць гэта ў сваіх работах. Наведайце свет гэтага незвычайнага чалавека і яго жыцця, поўнага колераў, эмоцый і захаплення. Ван Гог - адзін з мастакоў, якім найбольш захапляюцца і свеце, але ён таксама адна з найбольш трагічных фігур сваёй эпохі.

Яго біяграфія - каляровы калейдаскоп людзей і месцаў - родная Галандыя, Антвэрпэн, Арль, Парыж, Овер-сюр-Уаз, брат Тэа, жанчыны, мастакі і сябры.

НЕ КАПІРУЙЦЕ РАБОТЫ МАСТАКА – няхай яны стануць толькі натхненнем для вашых уласных ідэяў!!!

УЗРОСТ УДЗЕЛЬНІКАЎ: от 5 до 21 (узроставыя групы: да 7 год, 8-11 год , 12-15 год, 16-21 год).

ПАМЕР: min А3, графіка - вольны памер

ТЭХНІКА: малюнак, жывапіс, графіка, смяшаныя тэхнікі.

АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ: да 1 лютага 2016 года.

Работы павінны быць падпісаныя лацінскімі літарамі на адваротным баку і ўтрымліваць наступныя звесткі:

  • Прозвішча і імя аўтара, яго ўзрост.
  • Адрас, кантактны тэлефон і e-mail месца творчасці.
  • Прозвішча, імя, імя па бацьку выкладчыка, яго кантактны тэлефон і e-mail.

КАЛІ ЛАСКА, НЕ АФАРМЛЯЙЦЕ РАБОТЫ Ў ПАСПАРТУ І НЕ СКРУЧВАЙЦЕ ІХ!

Цырымонія ўзнагароджання і адкрыццё выставы адбудуцца ў маі 2016 года.

УСЕ АЎТАРЫ РАБОТ, ШТО ПЕРАМОГУЦЬ У КОНКУРСЕ, БУДУЦЬ АПАВЕШЧАНЫЯ ПА ПОШЦЕ ЦІ ТЭЛЕФОНЕ.

Усе дасланыя на конкурс работы пераходзяць ва ўласнасць арганізатараў і не вяртаюцца аўтарам.

Глядзець умовы на сайце конкурса