Папулярнае |
«Выбітныя знакамітыя і невядомыя» (г. Рыбнік, Польшча)
Тэрмін падачы работ скончыўся.
МЭТЫ:
ТЭМА ГЭТАГА ГОДА: «ПАУЛЬ КЛЕЕ – ШПАЦЫР З КОЛЕРАМ» Гэта яшчэ адзін год нашага агульнага падарожжа ў свет мастацтва і мастакоў. Разам з вамі мы адкрыем яшчэ аднаго выбітнага майстра і праз нашыя работы падзелімся адзін з адным нашымі ведамі. Наш чарговы герой – швейцарска-нямецкі мастак, паэт і скрыпач Пауль Клее. Увайдзіце ў яго багаты жывапісны свет і пазнаёмцеся з творамі, якія далучаюць да геніяльных прыкладаў выяўленчага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя. Сустрэньцеся з мастаком-экспрэсіяністаі і абстракцыяністам, які распачаў лірычны дыялог з музыкай. Сустрэньцеся з майстрам, які стварыў яркія і чароўныя сімфоніі на палатне і паперы. Клее – шматгранная і выбітная асоба ў сучасным мастацтве. Кожны з вас можа адкрыць для сябе свайго Пауля – музычна адоранае дзіця, цікаўнага студэнта Акадэміі мастацтваў, паэта-рамантыка, які яднаў розныя стылі і тэхнікі, мастака-наватара ў графіцы ці арыгінальнага лектара ў "Баухаузе" – Вышэйшай школе будаўніцтва і мастацкага канструявання ў Веймары (Германія, 1919-1933 гг.). НЕ КАПІРУЙЦЕ РАБОТЫ МАСТАКА – няхай яны стануць толькі натхненнем для вашых уласных ідэяў!!! УЗРОСТ УДЗЕЛЬНІКАЎ: от 5 до 21 (узроставыя групы: да 7 год, 8-11 год , 12-15 год, 16-21 год). ПАМЕР: min 30x42 cm - max 70x100 cm ТЭХНІКА: малюнак, жывапіс, графіка, смяшаныя тэхнікі. АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ: да 1 сакавіка 2011 г. Работы павінны быць падпісаныя на адваротным баку і ўтрымліваць наступныя звесткі:
КАЛІ ЛАСКА, НЕ АФАРМЛЯЙЦЕ РАБОТЫ Ў ПАСПАРТУ І НЕ СКРУЧВАЙЦЕ ІХ! Цырымонія ўзнагароджання і адкрыццё выставы адбудуцца ў маі 2011 г. УСЕ АЎТАРЫ РАБОТ, ШТО ПЕРАМОГУЦЬ У КОНКУРСЕ, БУДУЦЬ АПАВЕШЧАНЫЯ ПА ПОШЦЕ ЦІ ТЭЛЕФОНЕ. Усе дасланыя на конкурс работы пераходзяць ва ўласнасць арганізатараў і не вяртаюцца аўтарам. АДРАС: Youth Culture House Тэлефоны: 0-32 4215155, fax: 0-32 4224088, |