8-ы Міжнародны мастацкі конкурс для дзяцей і моладзі "Тэгеран-2016" (Тэгеран, Іран)

Цэнтр культурнай і мастацкай творчасці запрашае юных мастакоў ад 4 да 16 гадоў прыняць удзел у 8-м Міжнародным мастацкім конкурсе "Тэгеран-2016".

Тэрмін прыёма работ скончыўся

Вада - гэта незаменнае дабро і хараство прыгажосці і аднаўлення. Яе недахоп прывядзе да таго, што рэкі перастануць віраваць, а птушкі спяваць, рыбы знікнуць і перастануць цвісці кветкі.

Адзін з найсур'езнейшых выклікаў сучаснасці, якія стаяць перад светам, гэта вада. Такія фактары як змена клімату, рост насельніцтва, несістэмнае выкарыстанне водных рэсурсаў прывяло да таго, што колькасць крыніц вады рэзка скарацілася.

У сувязі з гэтым Кануун праводзіць мастацкі конкурс для дзяцей і моладзі па тэме "Вада", каб звярнуць іх увагу на такія пытанні як спосабы захавання вады і шляхі выхаду з воднага крызісу.

ТЭМЫ КОНКУРСУ:

1. Вада

  • Усе стварэнні ў свеце маюць права на ваду
  • Мы ўсе ў адказе за захаванне водных крыніц
  • Я ў адказе за захаванне вады
  • Мы павінны нагадваць адзін аднаму пра тое, што ваду варта выкарыстоўваць карэктна
  • Мы павінны захоўваць водныя крыніцы і трымаць іх у чысціні, калі адпачываем і вандруем на прыродзе

2. Вольная тэма

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

УЗРОСТ УДЗЕЛЬНІКАЎ: ад 4 да 16 гадоў (узроставыя групы: 4-6 гадоў, 7-9 гадоў , 10-12 гадоў, 13-16 гадоў)

ТЭХНІКА: малюнак, жывапіс, графіка, змешаныя тэхнікі

ПАМЕР: min 21х30 cm - max 50x70 cm

Кожны ўдзельнік можа заявіць толькі адну работу

На рабоце не павінна быць ніякіх знакаў і надпісаў

На конкурс прымаюцца толькі арыгінальныя завершаныя работы без рам і паспарту

Работы прымаюцца з карэктна запоўненай формай заяўкі (для замежных удзельнікаў на англійскай мове)

Спампаваць заяўку

КРАЙНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ: 6 кастрычніка 2016 г.

АДРАС:

Cultural and Artistic Creation Center
Hejab Street, Fatemi Avenue
Tehran
Iran

Telephone: +98 21 88971387
Email: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.