Журы 6-го Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў "На сваёй зямлі" выбрала лепшыя кінаработы

9 лютага 2021г. у адукачыйным цэнтры ГА "Беларускі зялёны крыж" журы праглядала работы, якія былі дасланыя на конкурс. У журы уваходзілі прафесійныя мастакі, педагогі, мультыплікатары, аніматары і рэжысёры з Беларусі.

На шосты конкурс было пададзена 80 заявак, з іх 77 мультфільмаў і 3 дыяфільмы з Беларусі, Расіі і Украіны. Па выніках строгага папярэдняга адбору ў асноўны конкурсны паказ патрапіла 26 мультфільмаў. На жаль, конкурс дыяфільмаў у гэтым годзе не адбыўся.

Мультфільмы разглядаліся ў двух групах – індывідуальныя і каллектыўныя. У кожнай групе журы вызначыла прызёраў, лаўрэатаў і і дыпламантаў конкурсу.

Глядзець фотарэпартаж

Вынікі 6-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў «На сваёй зямлі» будуць апублікаваныя на нашым сайце у сакавіку 2021 года. Прапануем вам падпісацца на электронную рассылку праекта «На сваёй зямлі», каб атрымліваць своечасовыя паведамленні пра новую інфармацыю на сайце (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. ).

Паказ мультфільмаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў Мінску ў красавіку 2021 года падчас адкрыцця выніковай выставы конкурсу "На сваёй зямлі". Пераможцам, якія не змогуць быць на адкрыцці выставы, узнагароды будуць адпраўлены поштай да 1 жніўня 2021 года.