АнонсыПапулярнае |
Анлайн-канферэнцыя па выніках работы журы конкурсаў "На сваёй зямлі"Члены журы 18-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі», 8-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў «На сваёй зямлі» і 1-га Міжнароднага конкурсу фатаграфіі збяруцца 28 студзеня – 1 лютага 2023 года ў адукацыйным цэнтра ГА БЗК "Экалогія і здароўе", каб выбраць лепшыя работы. 1 лютага пасля заканчэння работы журы адбудзецца анлайн-канферэнцыя «Міжнародны мастацкі праект «На сваёй зямлі» і некаторыя пытанні дзіцячай мастацкай творчасці. Па выніках работы журы 2023 года». Падчас анлайн-канферэнцыі члены журы падзеляцца сваімі ўражаннямі, думкамі, адкрыццямі і адкажуць на пытанні слухачоў. Працоўная мова канферэнцыі - руская. Анлайн-канферэнцыя будзе праводзіцца ў фармаце анлайн-трансляцыі з магчымасцю задаць пытанне ў чаце. Пытанне членам журы таксама можна задаць папярэдне ў заяўцы да 30 студзеня 2023 г. Усе папярэдне пададзеныя пытанні будуць прапанаваны членам журы да пачатку разгляду конкурсных работ. Час правядзення канферэнцыі 10:00-13:00 па мінскім часе. Інфармацыю пра членаў журы конкурсаў таксама можна знайсці на сайце ГА "Беларускі зелёны крыж". Вынікі конкурсаў будуць размешчаны ў красавіку. |