Праект «На сваёй зямлі» прэзентуе работы юных мастакоў, мультыплікатараў і фатографаў

Пераможцы трох конкурсаў "На сваёй зямлі" атрымаюць свае ўзнагароды падчас адкрыцця выніковай выставы 18-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі, якое адбудзецца 29 красавіка 2023 года ў цэнтры "Экалогія і здароўе" ГА "Беларускі зялёны крыж".

Арганізатары конкурсаў запрашаюць юных мастакоў, мультыплікатараў і фатографаў, а таксама іх педагогаў і бацькоў пабываць там, дзе вопытныя мастакі і педагогі кожны год разглядаюць і выбіраюць дзіцячыя малюнкі, мультфільмы, а з гэтага года яшчэ і фатаграфіі з розных краін свету, і ў выніку нараджаецца цуд – выстава!

У гэтым годзе выстава сабрала 593 работы медалістаў і лаўрэатаў. Як звычайна, журы прыйшлося рабіць нялёгкі выбар з больш чым 6 тысяч работ, якія былі дасланыя з 16 краін свету.

– Дзіцячыя малюнкі выдзяляюцца асаблівым наіўным бачаннем прыгажосці, – кажа Уладзімір Шаўцоў, дырэктар ГА «Беларускі зялёны крыж», старшыня агркамітэта конкурса "На сваёй зямлі". – Калі знаходзішся сярод іх, атрымліваеш Когда находишься среди них, получаешь надзвычайны імпульс моцы і радасці жыцця, пасля якога свет бачыцца лепшым, дабрэйшым і чысцейшым, хочацца самому стаць лепей і таксама ствараць нешта прыгожае. Гэтым  мы і хочам падзяліцца з усімі: дарослымі і дзецьмі.

На выставе юныя мастакі змогуць пабачыць і свае работы, і работы сваіх аднагодкаў, пазнаёміцца адзін з адным не толькі праз творчасць, але і асабіста. Акрамя таго, можна будзе паглядзець мультфільмы і фатаграфіі, створаныя выхаванцамі розных школ і студый.

У гэты ж дзень адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсаў жывапісу і графікі, мультыплікацыі і дыяфільмаў і фатаграфіі. Каб юныя наведвальнікі не сумавалі, агранізатары прапануюць экскурсіі па цэнтры, мастацкія і прыродазнаўчыя майстар-класы, зносіны з насельнікамі мясцовай міні-фермы, наведванне выстаў, на якіх распавядаецца пра запаведныя тэрыторыі і водныя багацці Беларусі.

Пачатак праграмы ў 11.00.

Калі вы плануеце прыняць удзел у цырымоніі ўзнагароджвання, запоўніце заяўку да 25 красавіка 2023 г.

Выстава і цырымонія ўзнагароджвання праводзіца ГА "Беларускі зялёны крыж" пры падтымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Наведаць выставу можна ў буднія дні з 10:00 да 16:00 з 29 красавіка да 1 кастрычніка 2023 г. Уваход вольны. 
Калі вы жадаеце наведаць выставу, просім папярэдне ўзгадніць час па тэлефоне або паведамленнем у Viber (мінімум за два дні да прыезда) +375 29 989 98 18 (Ларыса)

Цэнтр «Экалогія і здароўе» ГА БЗК знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, на 4-м км трасы Н9555 Смалявічы-Пліса, глядзець карту.

Дадатковая інфармацыя

Ларыса Ганцэвіч
тел.: +375 29 989 98 18

E-mail:  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Для СМІ:  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Internet: children-art.org
greencross.by

* Малюнак «У музеі», Хачырава Раміна, 14 гадоў, выкл. Алёхіна Н.А., (Уладзікаўказ, Расія), Дыплом лаўрэата 18-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"