На своей земле: жюри трех конкурсов рассмотрели работы юных художников, мультипликаторов и фотографов

Завяршыўся самы адказны тыдзень Міжнароднага мастацкага праекту "На сваёй зямлі". З 5 па 8 лютага 2024 г. члены журы трох конкурсаў – 19-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі, 9-го Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў і 2-га Міжнароднага конкурсу фатаграфіі – праглядзелі дасланыя работы і прынялі сваё рашэнне.

Як звычайна выбар быў нялёгкі. На 19-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі было даслана 6438 работ з 15 краін: Аргенціна, Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Індыя, Казахстан, Кітай, Малдова, Польшча, Расія, Сербія, Славенія, Турцыя, Узбекістан. Професійныя мастакі, педагогі, мастацтвазнаўцы з Беларусі і Расіі выбралі лепшае з пёстрага дывана дзіцячых малюнкаў, абмеркавалі вынікі сваёй працы з калегамі, якія назіралі за конкурсным працэсам, а таксама падзяліліся асабістым поглядам на дзіцячую творчасць. Агляд уражанняў і вынікі абмеркаванняў будуць размешчаны на сайце і ў сацсетках Беларускага зялёнага крыжа ў бліжэйшы час.

На 9-ы Міжнародны конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў усяго было даслана 164 мультфільмы і 2 дыяфільмы, створаных дзецьсі з 3 краін – Беларусі, Расіі і Казахстана. Пасля строгага папярэдняга адбору 89 мультфільмаў і 1 дыяфільм былі прадстаўлены ўвазе прафесійных мультыплікатараў, рэжысёраў, кіназнаўцаў і педагогаў падчас фінальнага прагляду. Члены журы адзначылі большую разнастаўнасць у выбары тэм і сюжэтаў у параўнанні з мінулым годам.

На Міжнародны конкурс фатаграфіі, які праводзіўся другі раз, было пададзена 816 работ з 25 краін – Аўстралія, Аўстрыя, Бангладэш, Беларусь, Балгарыя, Ватыкан, Вьетнам, Грэцыя, Егіпет, Індыя, Інданэзія, Іран, Італія, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Пакістан, Расія, Румынія, ЗША, Тайвань, Турцыя, Узбекістан, Чехія, Швейцарыя. Пасля строгага адбору 432 работы были прадстаўлены прафесійным фатографам і мастацтвазнаўцам з Беларусі, Венгрыі, Казахстана, Расіі, Сербіі, Турцыі і Швейцарыі, якія працавалі як непасрэдна ў цэнтры, так і аддалена. Члены журы вызначылі пераможцаў у дзвюх тэмах – "Вясковыя матывы" і "Кола... Дотык... Чырвоны..." У другой тэме, таксама былі выяўлены лепшыя работы ў 6 намінацыях: графіка, пейзаж, партрэт, нацюрморт, стрыт фота, макрафатаграфія.

Усе вынікі конкурсаў, а таксама лепшыя работы будуць апублікаваныя на афіцыйным сайце праекта «На сваёй зямлі» і ў раздзеле праекта на сайце Беларускага зялёнага крыжа ў красавіку 2024 г.

Вясной будзе арганізавана выстава малюнкаў і адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў.

Глядзець фотарэпартаж