Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "На сваёй зямлі"

Чарговая Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "На сваёй зямлі" адбудзецца 7-8 лютага 2025 г.

Штогод члены міжнароднага журы конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" адзначаюць, што ў кожнай краіне і ў кожным рэгіёне існуе свая выяўленчая школа са сваімі індывідуальнымі асаблівасцямі. Гэта з'ява робіць наш мастацкі свет больш яркім і разнастайным.

У гэтым годзе з улікам пажаданняў мастакоў-пдагогаў Арганізатары Міжнароднага мастацкага праекта "На сваёй зямлі" прынялі рашэнне правесці эксперымент: запрасціь прадстаўнікоў розных краін і рэгіёнаў у якасці экспертаў і прапанаваць ім самастойна атабраць і сфарміраваць міні-выставы, арыентуючыся на свае прафесійныя і рэгіянальныя меркаванні.

Чытаць палажэнне аб эксперыменце "Погляд з рэгіёна. 2025" (на рускай)

Вынікі эксперымента стануць асноўнай тэмай чарговай Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў "На сваёй зямлі", якая будзе праходзіць 7-8 лютага 2025 г. на базе Дзіцячай мастацкай школы г. Жодзіна (Мінская вобласць, Беларусь). Падчас канферэнцыі 4 эксперты прадставяць свой аналіз міні-выстаў сфарміраваных падчас эксперыменту, усе ўдзельнікі будуць мець магчымасць пракаментаваць міні-выставы і задаць пытанне экспертам.

Падаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі можна да 25 студзеня 2025 г.

Калі ў вас ёсць пытанні, вы можаце іх задаць па электроннай пошце  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.  або па тэлефонах +375 29 704 92 32 (Юлія Русланаўна Жукоўская), +37529 6675780 (Наталля Аляксееўна Святкіна)