АнонсыПапулярнае |
Праект «На сваёй зямли» прэзентуе работы юных мастакоў, мульціплікатараў і фатографаў![]() Узнагароджванне пераможцаў конкурсаў "На сваёй зямлі" і адкрыццё выніковай выставы 20-га Міжнароднага конкурса жывапісу і графікі адбудзецца 25 красавіка 2025 года ў лагеры "Экалогія і здароўе" ГА "Беларускі зялёны крыж" (Смалявіцкі р-н, Мінская вобл.). Юныя мастакі, мульціплікатары і фатографы, пераможцы трох конкурсаў, а таксама іх педагогі і бацькі па запрашэнні каманды праекта «На сваёй зямлі» змогуць пабываць там, дзе вопытныя педагогі-мастакі штогод разглядаюць і выбіраюць дзіцячыя малюнкі, мультфільмы і фатаграфіі з розных краін свету, і ў выніку нараджаецца выстава дзіцячай творчасці. У гэтым годзе ў экспазіцыю выставы ўвайшло каля 600 работ, якія атрымалі Дыпломы I і II ступеняў у намінацыях "Мае акно", "Калаж", "Скетч", "Серыя" і ў традыцыйнай вольнай тэме "На сваёй зямлі". Як звычайна, журы прыйшлося рабіць нялёгкі выбар з 6,5 тысяч работ, якія былі дасланы з 17 краін свету. Работы прадстаўнікоў 16 краін можна будзе пабачыць на выставе: Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Індыя, Іспанія, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Малдова, Польшча, Расія, Паўночная Македонія, Сербія, Славенія, Таіланд, Турцыя. У гэты дзень пераможцы конкурсаў жывапісу і графікі, мульціплікацыі і дыяфільмаў, фатаграфіі падчас урачыстай цырымоніі атрымаюць свае ўзнагароды з рук арганізатараў конкурсаў, членаў журы і партнераў грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж». Дзеці і дарослыя таксама змогуць пазнаёміцца з цэнтрам падчас экскурсіі, прыняць удзел у мастацкіх і прыродазнаўчых мастар-класах, паспрабаваць сябе ў розных лагічаскіх гульнях, а таксама пазнаёміцца з насельнікамі міні-фермы (можна ўзяць з сабой пачастункі: капусту, моркву, семечкі). У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі міністэрств Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных місій, грамадскія дзеячы, мастакі, артысты, члены жюры. Пачатак рэгістрацыі ў 11:00. Пачатак праграмы ў 12:00. Для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджвання, калі ласка, пакіньце заяўку да 20 красавіка 2025 г. Цырымонія ўзнагароджвання і выстава праводзяцца ГА "Беларускі зялёны крыж" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага Саюза педагогаў-мастакоў (Масква, Расія). Наведаць выставу арганізаваныя групы змогуць у буднія дні па папярэднім запісе. Уваход вольны. Дадатковая інфармацыя Юлія Жукоўская E-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. Internet: children-art.org *Малюнак: "Карнавал. Лета. Сочы парк", Макарава Вікторыя, 15 гадоў, Дыплом лаўрэата 19-га Міжнароднага конкурса жывапісу і графікі, Расія, 2024 |