АнонсыПапулярнае |
На сваёй зямлі: пераможцы конкурсаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды
З самага ранку, нягледзячы на прахладнае надвор'е, цэнтр напоўніўся цеплынёй, легкім хваляваннем і атмасферай радастнага прадчування. Яшчэ да пачатку цырымоніі госці знаёміліся з праграмай дня, цэнтрам – самастойна і разам з валанцёрамі з Мінскага сямейнага клуба падчас экапрагулкі, любаваліся квеценню магноліі і персіка, і, канечне, аглядалі выніковую выставу 20-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі, фатаграфавалісь са сваімі малюнкамі і знаёміліся з работамі іншых аўтараў. У адным з залаў цэнтра таксама можна было пагядзець лепшыя работы 10-га Міжнароднага конкурсу мульціплікацыі і дыяфільмаў, а таксама мультфільмы, уключаныя ў Залаты фонд конкурса. Як склалася ў апошнія гады, цырымонія пачалася пад шатамі дрэў. На маляўнічай пляцоўцы, дзе была арганізавана імправізаваная сцэна, сабраліся ўсе госці цэнтра. Ва ўступным слове намеснік дырэктара арганізацыі Алена Папова адзначыла, што гэтае свята юбілейнае, бо падвовдзіць вынікі 20-га мастацкага конкурсу і 10-го конкурсу мультыплікацыі. Яна таксама агучыла некаторыя лічбы - усяго на конкурс прыйшло 6500 работ з 17 краін, з іх 1419 работ атрымалі Дыпломы розных ступеняў. Пасля кароткага ўступу гасцей цырымоніі прывітаў дырэктар ГА БЗК Уладзімір Шаўцоў. Гаворачы пра выставу і конкурс, ён адзначыў важнасць падтрымкі дзіцячай творчасці, дзіцячага погляду на наваколле, які часта і дарослым дапамагае лепш разумець працэссы, якія адбываюцца на сваёй зямлі. Асобую ўвагу ён надаў педагогам, іх значнай ролі ў выхаванні і станаўленні творчых асобаў. Працягам яго слоў стала ўшанаванне мастакоў-педагогаў, якія ўжо шмат гадоў падтрымліваюць Міжнародны мастацкі праект "На сваёй зямлі" сваімі ідэямі і творчасцю сваіх вучняў. Пятнадцаці беларускім мастакам-педагогам з розных куткоў краіны былі ўручаны падзякі і букеты ад арганізацыі і праекта. Першае ўзнагароджанне таксама адбылося на фоне ранняй вясновай зелені. Спецыяльныя дыпломы "За глыбокае адлюстраванне прыгажосці і непаўторнасці роднага краю", якія Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь штогод прысуджае 10 юным мастакам і 2 мультыплікатарам, пераможцы атрымалі з рук намесніка Міністра прыродных рэсурсаў Івана Фёдаравіча Прыходзькі. У сваім прывітанні ён зазначыў, што конкурс, яго тэматыка робіць значны ўнёсак у экалагічную асвету і выхаванне адказных адносінаў да прыроды ў новага пакалення. Узнагароды Міжнароднага праекта "На сваёй зямлі" юныя мастакі і фатографы атрымлівалі ўжо ў адным з выставачных залаў. Асобы настрой цягам усёй цырымоніі стваралі вучні струнна-смычковага аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №18 г. Мінска. Дыпломы і падарункі ад арганізатараў дзецям уручалі старшыня журы мастацкага конкурсу апошніх гадоў Яніна Круковіч і пастаянны член журы конкурсу мультыплікацыі Таццяна Шылава, а таксама паслы і прадстаўнікі пасольстваў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі. Падчас узнагароджвання ўсе, хто быў у зале, мог убачыць не толькі аўтара. але і яго работу. Некаторыя аўтары былb ганараваны асобай увагай, бо атрымалі ячшэ і спецыяльныя дыпломы ад Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі і Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава. Трэба сказаць, што заснаванне спецыяльных дыпломаў стала працягам эксперымента, які праводзіўся ў лютым, падчас работы журы. Тады прадстаўнікі ААН наведалі прагляд і змаглі ўбачыць усю разнастайнасць работ, які прыйшлі на конкурс, у выніку чаго і з'явілася ідэя заснаваць асобную намінацыю "Жыць! Свет вачыма дзяцей". Пасля дадатковага прагляду прадстаўнікамі ААН 8 работам былі прысуджаны спецыяльныя дыпломы ў гэтай намінацыі. Дыпломы і падарункі пераможцам уручыў Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў. Прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава – адной з вядучых навучальных устаноў Беларусі мастацкага профілю – таксама вырашылі падтрымаць удзельнікаў конкурсу пасля больш блізкага знаёмтва з аранізатарамі і ўдзелу ў канферэнцыі, якая праходзіла ў лютам 2025 г. Сярод беларускіх пераможцаў яны выбралі 6 работ.
Як склалася ў апошнія гады, пакуль адны атрымлівалі ўзнагароды, іншыя прымалі ўдзел у творчых майстар-класах. У выніку госці цырымоніі забралі з сабой не толькі дыпломы і падарункі, але і малюнкі птушак, якія жывуць на міні-ферме, чароўныя ліхтары і велікодныя вянкі, зробленыя іх уласнымі рукамі. Педагогі ў гэты час змаглі абмеркаваць вынікі і перспектывы праекта разам з яго каардынатарм Наталляй Святкінай. Ужо пасля ўрачыстых слоў і майстар-класаў, дзеці з бацькамі маглі спакойна прагуляцца па цэнтры, падсілкавацца хатнімі пірагамі ў "Чайным доміку", паслухаць птушыныя спевы разам з арнітолагам і даведацца ад яго, чые галасы гучаць у цэнтры, згуляць у розныя круцігалоўкі. Поўныя радасных эмоцый і яскравых уражанняў госці з'яжджалі дадому, а арганізатары пачалі планаваць наступны год Міжнароднага мастацкага праекту "На сваёй зямлі". Глядзець выставу лепшых работ мастацкага і фотаконкурса Наведаць выніковую выставу 20-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" можна ў буднія дні з 10:00 да 16:00 па папярэдняй дамоўленасці (тэл./ viber +375 29 627 79 23 Юлія). Уваход вольны. |