Публічны паказ конкурсных работ

2 лютага 2016 года пасля заканчэння работы журы ў адукацыйным цэнтры ГА “Беларускі зялёны крыж” адбудзецца публічны паказ работ, які былі дасланы на Міжнародны конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў.

Падчас паказа адбудзецца:

  • прадстаўленне студый, дзе былі створаны мульфільмы;
  • абмеркваанне работ
  • абвяшчэнне пераможцаў у намінацыях, якія вызначыць журы
  • вызначэнне пераможца ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”

Колькасць месцаў абмежаваная. Патрапіць на паказ можна толькі па папярэднім запісе.

Месца правядзення: адукацыйны цэнтр ГА “Беларускі зялёны крыж”, в. Крукаўшчына, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць Глядзець на карце

Дата правядзення: 2 лютага 2016 г.

Пачатак паказа: 10.00

Запіс і дадатковая інфармацыя: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. , +375 17 327 79 54