Журы 11-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" завяршыла сваю работу

З 29 студзеня па 1 лютага ў адукацыйным цэнтры ГА "Беларускі зялёны крыж" 12 прафесійных мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Арменіі разглядалі работы, якія прыйшлі на конкурс.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 13 233 работы з 36 краін свету: Аргенціны, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Кітая, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Германіі, Венгрыі, Індыі, Інданэзіі, Ірана, Літвы, Македоніі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Сербіі, Сінгапура, Славеніі, Іспаніі, Шры-Ланкі, Таіланда, Турцыі, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Рісіі, Таджыкістана, Узбекістана і Украіны.

Жывапіс і графіка разглядаліся асобна ў 7 ўзроставых катэгорыях. У кожнай групе журы вылучыла лаўрэатаў з медалём, Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурса. Таксама шмат работ было адзначана падзякамі за ўдзел.

Глядзець фотарэпартаж

Вынікі 11-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" будуць апублікаваныя на нашым сайце ў сакавіку 2016 года. Прапануем падпісацца на электронную рассылку праекта "На сваёй зямлі", каб атрымліваць своечасовыя паведамленні пра новую інфармацыю на сайце (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. ).

Адкрыццё выніковай выставы і ўзнагароджванне пераможцаў будзе праходзіць у Мінску 14 красавіка 2016 года. Пераможцам конкурса, якія не змогуць прысутнічаць на адкрыцці выставы, узнагароды будуць дасланыя па пошце да 1 чэрвеня 2016 года.