Ноч дзіцячай мультыплікацыі

Лепшыя мультфільмы І Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў "На сваёй зямлі" прымуць удзел у акцыі Ноч музееў-2016.

 

21 мая з 19.00 да 22.00 у экспазіцыі Дома-музея I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А) будуць дэманстравацца мультфільмы, створаныя юнымі аніматарамі з Беларусі, Расіі і Германіі, якія журы конкурса на чале з рэжысёрам і аніматарам Міхаілам Тумелей вызначыла як лепшыя.

У праграме паказа:

Як окунь паласатым стаў (г. Ніжневартаўск, Расія)

Казка пра паляўнічага (г. Ніжневартаўск, Расія)

Мультфільм пра нас (г. Мазыр, Беларусь)

Навагодняя гісторыя (г. Бердск, Расія)

Залаты ключык (г. Ніжневартаўск, Расія)

Мімімішныя танцы (г. Гомель, Беларусь)

Olympia (г. Берлін, Германія)

Воласы велікана (г. Тальяцці, Расія)

Пластылінавае войска (г. Мінск, Беларусь)

Жыла-была карова (г. Мінск, Беларусь)

Як паказать зіму (г. Мазыр, Беларусь)

Два драконы (г. Мінск, Беларусь)

Беражыце дрэвы (г. Навакузнецк, Расія)

Воран і камень (г. Ніжневартаўск, Расія)

Трэйлер да мультфільма «Сіняя бліскавіца» (г. Гомель, Беларусь)

Чакаем усіх!!!