II Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі"


У канферэнцыі, што праходзіла 9-10 лютага 2011 г. у Мінску, прынялі ўдзел больш за 100 педагогаў і кіраўнікоў мастацкіх школ і студый, выкладчыкаў вышэйшых мастацкіх навучальных установаў, а таксама прадстаўнікі часопіса і выдавецтва “Художественная школа” і эксперты ў галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Аўстрыі, ЗША.


Удзельнікаў віталі старшыня аргкамітэта Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі", дырэктар Беларускага зялёнага крыжа Уладзімір Шаўцоў і аташэ па пытаннях культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Патрык Фенінг.

НА КАНФЕРЭНЦЫІ ПРАГУЧАЛІ ДАКЛАДЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ СУЧАСНАЙ МАСТАЦКАЙ АДУКАЦЫІ:

  • "Мастацтва як сувязнае звяно", дырэктар Інстытута адукацыі ў галіне мастацтва, эксперт Савета Еўропы па пытаннях адукацыі Міхаіл Вімар (г.Вена, Аўстрыя)
  • "Педагогіка мастацкай культуры як элемент культурнай палітыкі", дэкан факультэта гісторыі і тэорыі мастацтваў Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў Расціслаў Шмагала (г.Львоў, Україна) Чытаць
  • "Асаблівасці выкладання малюнка, жывапісу і кампазіцыі дзецям 6-10 гадоў", дырэктар па навуцы і творчасці школы малюнка і жывапісу "Художка" Аксана Піліпюк (г.Уфа, Башкартастан, Расія) Чытаць
  • "Дзіцячыя вобразы новага часу: пашырэнне палітры тыпаў", дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі Беларускага дзяржаўнага універсітэту культуры і мастацтваў Вольга Грачова (г.Мінск, Беларусь) Чытаць

 

АДБЫЛІСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫІ МАСТАЦКІХ ШКОЛ І СТУДЫЙ З РОЗНЫХ КРАІН:

БЕЛАРУСЬ:

  • Дзіцячая мастацкая школа г.Гродна, дырэктар школы Іван Грыцкевіч.
  • Дзіцячая мастацкая школа г.Брэста, дырэктар школы Святлана Вяль.
  • Узорная студыяэкор" Цэнтра пазашкольнай работы г.Брэста, кіраўнік студыі Ніла Гарчанюк.

КАЗАХСТАН:

  • Мастацкі ліцэй – Клуб ЮНЕСКА г.Петрапаўлаўска, дырэктар ліцэя Надзея Зуева.
  • Школa выяўленчага мастацтва і тэхнічнага дызайну імя А.Касцеева – Клуб ЮНЕСКА г.Алматы, дырэктар школы Ханзада Есенава.

УКРАІНА:

  • Дзіцячая школа мастацтваў г.Керчы, Крым, загадчыца мастацкім аддзяленнем школы Аксана Сярдзюк.
  • Дзіцячая мастацкая школа г.Харкава, дырэктар школы Алена Шаўцова, педагог школы Аляксандр Лысенка.

РАСІЯ:

  • Дзіцячая мастацкая школа г.Калінінграда, дырэктар школы Наталля Воранава.
  • Дзіцячая мастацкая школа г.Бранска, дырэктар школы Лілія Астахава.
  • Дзіцячая мастацкая школа г.п.Мга, Ленінградская вобл., дырэктар школы Аляксей Мельнікаў.
  • Дзіцячая мастацкая школа г.Ірбіта, Свярдлоўская вобл., дырэктар школы, старшыня Савета дырэктароў Свярдлоўской вобласці Уладзімір Анікін.
  • Дзіцячая мастацкая школа г.Вялікі Ноўгарад, дырэктар школы Алег Васільеў.

 

А ТАКСАМА ВЫСТУПЛЕННІ ПРАДСТАЎНІКОЎ МАСТАЦКІХ ЧАСОПІСАЎ:

  • Часопіс для педагогаў-мастакоў і аматараў выяўленчага мастацтва "Художественная школа", рэдактар Ніна Гром (г.Москва, Расія).
  • Часопіс пра мастацтва для школьнікаў, настаўнікаў, бацькоў "Введенская сторона", дырэктар Наўгародскай дзіцячай мастацкай школы Алег Васільеў (г.Вялікі Ноўгарад, Расія).

 

ПРА СВАЮ ДЗЕЙНАСЦЬ РАСПАВЯЛІ АРГАНІЗАТАРЫ МІЖНАРОДНЫХ КОНКУРСАЎ:

  • Міжнародны конкурс дзіцячага малюнкаямля і людзі: учора, сёння, заўтра", кіраўнік студыі "Апалон" Сяргей Чарановіч (г.Ляхавічы, Брэсцкая вобл., Беларусь).
  • Міжнародны фестываль дзіцячай творчасціалатая пчолка", дырэктар Клімавіцкай дзіцячай мастацкай школы Сяргей Петрачэнка (г.Клімавічы, Магілёўская вобл., Беларусь).
  • Міжнародная выстава-конкурс дзіцячай творчасці "П.І. Чайкоўсківачыма дзяцей", загадчык мастацкага аддзялення Воткінскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандр Сарочкін (г.Воткінск, Удмуртыя, Расія).
  • Біенале па лепцы і скульптуры імя К.Г. Ясакава, загадчык мастацкага аддзялення Воткінскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандр Сарочкін (г.Воткінск, Удмуртыя, Расія).

 

Пад час канферэнцыі ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва адкрылася выстава творчых і вучэбных работ па прадмеце “Кампазіцыя” вучняў выкладчыцы Слуцкай дзіцячай мастацкай школы Гунэфы Мацюшэнкавай (г.Слуцк, Беларусь).

Майстар-клас "Ад коміксаў да ілюстраванню дзіцячых кніг. Эвалюцыя мастака" для ўдзельнікаў канферэнцыі правёў мастак, пісьменнік, ілюстратар Джон Мут (г.Нью-Йорк, ЗША).

Напрыканцы канферэнцыі адбылася сустрэча з журы VI Міжнароднага конкурсу жывапіса і графікі "На сваёй зямлі" і экспрэс-выстава работ пераможцаў.

Канферэнцыя дала магчымасць педагогам з розных краін сустрэцца, абмеркаваць сітуацыю, што склалася ў сферы сучаснай мастацкай адукацыі, абмяняцца досведам і метадычнымі напрацоўкамі, наладзіць новыя кантакты. Удзельнікі канферэнцыі атрымалі альбом-каталог выставачных работ “На сваёй зямлі”, які будзе выдатным метадычным матэрыялам ў школах і студыях.

 

МЫ ЎДЗЯЧНЫЯ ЎСІМ УДЗЕЛЬНІКАМ КАНФЕРЭНЦЫІ ЗА ЦІКАВАСЦЬ ДА ПРАЕКТА І ЗА ЦЁПЛЫЯ ВОДГУКІ ПРА ПРАЦУ АРГАНІЗАТАРАЎ!

НАШЫ ПАРТНЁРЫ:

Міжнародны зялёны крыж
Швейцарскі зялёны крыж
Расійскі зялёны крыж
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва
Часопіс "Художественная школа"
Часопіс "Введенская сторона"
Выдавецтва "Белпрынт"
Беларускі Інтэрнэт-партал TUT.BY

 


Канферэнцыя арганізавана пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у межах праекта “Сацыяльная і творчая адукацыя маладых мастакоў у кантэксце глабальнай прасторы".