Папулярнае |
III Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі"У рабоце канферэнцыі, што праходзіла 8-10 лютага 2012 года ў межах Міжнароднага мастацкага праекта "На сваёй зямлі", прыняло ўдзел больш за 100 спецыялістаў у галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі: кіраўнікоў студый, педагогаў і дырэктараў мастацкіх школ і вучэльняў, выкладчыкаў мастацкіх факультэтаў, супрацоўнікаў музеяў. Двухдзёная праграма канферэнцыі складалася з некалькіх тэматычных блокаў:
У межах канферэнцыі ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва адкрылася выстава графічных, жывапісных і дэкатарыўных работ мастакоў-педагогаў з Беларусі, Расіі і Украіны. У дадатковы дзень канферэнцыі 10 лютага ўдзельнікі наведалі Дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава, а таксама выставы ў галерэях і музеях Мінска. Канферэнцыя дала магчымасць педагогам з розных краін сустрэцца, абмеркаваць сітуацыю, што склалася ў сферы сучаснай мастацкай адукацыі, абмяняцца досведам і метадычнымі напрацоўкамі, наладзіць новыя кантакты. Удзельнікі канферэнцыі атрымалі альбом-каталог выставачных работ “На сваёй зямлі”, які будзе выдатным метадычным матэрыялам ў школах і студыях. МЫ ЎДЗЯЧНЫЯ ЎСІМ УДЗЕЛЬНІКАМ КАНФЕРЭНЦЫІ ЗА ЦІКАВАСЦЬ ДА ПРАЕКТА НАШЫ ПАРТНЁРЫ: Міжнародны зялёны крыж |