Выстава графічных, жывапісных і дэкаратыўных работ педагогаў з мастацкіх школ Беларусі, Расіі і Украіны


У межах канферэнцыі з 8 па 10 лютага 2012 года ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва адкрыласявыстава графічных, жывапісных і дэкатарыўных работ мастакоў-педагогаў з  Беларусі, Расіі і Украіны.


У межах канферэнцыі ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва адкрылася выстава мастакоў-педагогаў з  Беларусі, Расіі і Украіны. У экспазіцыі былі прадстаўлены графічныя, жывапісныя і дэкаратыўныя работы педагогаў дзіцячай мастацкай школы г.Гродна Алены КУЗНЯЦОВАЙ і Вікторыі ІЛЛІНОЙ, выкладчыцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алы КЕЙГЕ (г.Мінск), педагога Сенненскай сярэдняй школы №1 імя З.І. Азгура Ірыны КУЧКО (г.Сянно, Віцебская вобласць), кіраўніка дзіцяча-моладзевага цэнтра “Барвы Украіны” Святланы ЦЯЛЕЦ (г.Вінніца), педагога Гатчынскай дзіцячай мастацкай школы Марыны ФАЗАНАВАЙ (г.Гатчына, Ленінградская вобласць). Марына Фазанава побач са сваімі творчымі работамі прадставіла работы сваіх вучняў, што дапоўнілі і праілюстравалі яе даклад на канферэнцыі, прысвечаны шматфігурнай кампазіцыі.

Ніжэй вы маеце магчымасць пазнаёміцца з некаторымі работамі, што былі прадстаўлены на выставе.

 

"Снежная Ноч" (акварэль)

Алена КУЗНЯЦОВА,
педагог дзіцячай мастацкай школы г.Гродна, Беларусь


"За вокнамі майстэрні" (алей)

Вікторыя ІЛЛІНА,
педагог дзіцячай мастацкай школы г.Гродна, Беларусь


 

Марына ФАЗАНАВА,
педагог дзіцячай мастацкай школы г.Гатчына, Ленінградская вобл., Расія