Папулярнае |
6-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі"Канферэнцыя пройдзе ў Мінску з 6 па 7 лютага 2015 года, адразу па заканчэнні работы журы 10-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі". Запрашаем да ўдзелу педагогаў і выкладчыкаў выяўленчага мастацтва, кіраўнікоў мастацкіх навучальных установаў, мастацтвазнаўцаў, выдаўцоў, а таксама ўсіх зацікаўленых. Галоўная задача канферэнцыі – абмеркаваць актуальныя пытанні мастацкай адукацыі, даць магчымасць педагогам-практыкам даведацца пра сітуацыю, што склалася ў калег з іншых рэгіёнах і краінах, абмяняцца досведам, наладзіць супрацоўніцтва паміж мастацкімі навучальнымі ўстановамі. Праграма канферэнцыі фарміруецца. Традыцыйна яна будзе ўключаць:
Падчас канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя Ераванскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Арменія), а таксама адкрыецца выстава работ з фондаў акадэміі, прысвечаная яе 70-гадоваму юбілею. Іншыя прымеркаваныя да канферэнцыі выставы прадставяць творчыя работы дзяцей Дзіцячай мастацкай школы г. Віцебска, Сямейнага мастацкага праекта "Гульня формы і колеру" (г. Данецк), а таксама работы ўдзельнікаў 2-га Беларускага плэнэра-семінара для мастакоў-педагогаў, што праходзіў у кастрычніку 2014 года у г. Мазыр. Заяўкі на ўдзел прымаюцца па тэлефонах +375 17 327 79 54, +375 17 327 11 46 (тэл./факс) і па электроннай пошце This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. (Алена Вітальеўна Папова).
АРГАНІЗАТАР КАНФЕРЭНЦЫІ: Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" ПАРТНЁРЫ: Міжнародны зялёны крыж |