Пачаўся прыём работ на Міжнародныя конкурсы “На сваёй зямлі”

Шаноўныя ўдзельнікі конкурсаў! Мы рады паведаміць вам, што пачаўся прыём работ на 14-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі і 4-ы Міжнародны конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў. Мы вельмі радыя, што Вы зноў падтрымлаеце конкурсы сваймі цудоўнымі работамі, свежымі думкамі і добрымі словамі! Чакаем сустрэчы з Вамі і нагадваем пра некаторыя арганізацыйныя моманты.

Прыём работ на конкурс жывапісу і графікі будзе доўжыцца да 31 снежня 2018 года (па паштовым штампе).

Глядзець умовы конкурсу жывапісу і графікі

Прыём работ на конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў будзе доўжыцца да 15 студзеня 2019 г.

Глядзець умовы конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў

Звяртаем Вашую ўвагу, што работы на конкурс жывапісу і графікі варта дысылаць звычайнай поштай ці экспрэс-службай EMS і НЕ ПАЗНАЧАЦЬ на пасылках кошт (каштоўнасць) грузу, бо мы не робім мытнае афармленне, і такія працы не патрапяць на конкурс.

НАШ ПАШТОВЫ АДРАС:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж», 
Конкурс«На сваёй зямлі», 
222 201, г. Смалявічы, Мінская вобласць,
Рэспубліка Беларусь.

(указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення, пры неабходнасці можна пазначыць адрас паштовага аддзялення - вул. Савецкая, 120)

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў лютым 2019 года міжнароднымі журы, у склад якіх ўвойдуць мастакі, аніматары, літаратыры і педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін. Работы пераможцаў конкурсу жывапісу і графікі ўвойдуць у экспазіцыю выніковай выставы, што адкрыецца ў Мінску ў красавіку 2019 года, работы пераможцаў конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў будуць прэзентаваны падчас цырымоніі ўзнагароджвання. Усе работы пераможцаў конкурсаў будуць размешчаны на сайтах праекта і грамадскай арганізацыі "Беларускі зялёны крыж".

Каб своечасова атрымліваць інфармацыю пра ўсе падзеі конкурсу, Вы можаце падпісацца на электронную рассылку праекта “На сваёй зямлі” (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з пазначанымі імём і прозвішчам адрасата, а таксама назвай навучальнай установы, калі адрасат з’яўляецца мастаком-педагогам).

Жадаем Вам натхнення і новых адкрыццяў!

З нецярпеннем чакаем вашых работ на конкурсы!