Папулярнае |
Умовы 13-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы МТГА "Саюз педагогаў-мастакоў" абвяшчае 12-ты Міжнародны конкурс жывапісу і графікі "На сваёй зямлі": ТЭМЫ: «На сваёй зямлі» – традыцыйная вольная тэма конкурсу. Самымі цікавымі работамі, якія вы дасылаеце на конкурс, звычайна бываюць тыя, што звязаны з вашымі асабістымі ўражаннямі, перажываннямі, падзеямі. Паспрабуйце больш уважліва прыглядзецца да наваколнага свету і адлюстраваць у работах тое, што вас не пакінула абыякавымі. Гэта можа быць нешта незвычайнае ці наадварот усім знаёмае. Бо адкрываць наноў звыклыя нам рэчы - гэта таксама задача мастака. Менавіта работы з такімі «адкрыццямі» хацелася б бачыць на нашым конкурсе «На сваёй зямлі». «Вандроўка па ваколіцах» Глянцавыя часопісы расказваюць нам пра «райскія гушчы» далёкіх краін, запрашаючы туды адпачыць і павандраваць. Нам часта падаецца, што самае цікавае, незвычайнае і інтрыгуючае адбывалася і адбываецца менавіта там, на іншых «канцах свету». Як правіла, гэта бывае ад нашага няведання ці звыкласці да таго, што побач. Мэтай такой вандроўкі павінен стаць пошук матываў, сюжэтаў, аб'ектаў, якія раней не прыцягвалі вашу ўвагу. Здзейсніце вандроўку па сваіх ваколіцах, падзяліцеся сваімі адкрыццямі і ведамі! Кожная тэма з'яўляецца асобнай намінацыяй. Журы будзе ацэньваць работы асобна па кожнай намінацыі. Намінацыю, на якую падаецца конкурсная работа, трэба абавязкова пазначыць пры запаўненні рэгістрацыйнай формы. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ: 1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 18 ГОД ўключна. 2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ. 3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму альбо паспарту не афармляецца. 4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права ўзнаўляць іх з мэтай папулярызацыі і развіцця конкурсу, выкарыстоўваць у метадычнай і благачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання. ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПО 31 СНЕЖНЯ 2017 г. Работы дасылаюцца на паштовы адрас: Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" (Пазначаны адрас поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення) Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках кошт (вартасць) грузу НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ . ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2018 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурсу. Работы лаўрэатаў увойдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу грамадскай арганізацыі "Беларускі зялёны крыж". 13-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ "НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ" адкрыецца ў красавіку 2018 года ў Мінску. АРГАНІЗАТАРЫ: Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: (+375 17) 327 79 54, (+375 17) 76 56 441
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
ЗАПРАШАЕМ ВАС ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ КОНКУРСЕ! |