Умовы 20-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў аб'яўляе 20-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі».

Тэмы конкурсу:

  • «На сваёй зямлі» – традыцыйная вольная тэма конкурсу.
  • «Маё вакно» – дадатковая тэма конкурсу.

Вельмі хочацца ўбачыць у работа, дасланых на конкурс, рэальны свет навокал вас. Мы спадзяемся, што тэма «Маё вакно» дапаможа пазнаёміцца з вамі бліжэй.

Які ён, свет, што вы бачыце за вакном? Як мяняецца гэты свет у розны час сутак і розныя поры года? Як выглядае вакно знутры дома? Як яно меняецца ў залежнасці ад вашага настрою? А яшчэ вакно можна ўбачыць, паглядзеўшы на яго з вуліцы!

Вакно стала галоўнай тэмый на карцінах многіх знакамітых масткоў. Вы можаце паглядзець на іх работы і параўнаць сваё вакно і вокны, адлюстраваныя розымі майстрамі ў розныя эпохі.

У тэме "Вакно" прапануецца дадатковая намінацыя: серыя скетчаў "вакно". Серыя павінна складацца з 3-х работ фармата А4, замацаваных на агульнай аснове.

Англійскае слова sketch перакладаецца як накід, эскіз, эцюд. У апошні час скетчамі называюць больш самадастатковыя работы, якія перадаюць першыя ўражанні ў быстрым тэмпе і адлюстроўваюць пэўныя думкі і ідэі.

Калі вы будзеце рабіць серыю скетчаў, прысвечаную вашаму акну, то зможаце заўважыць і перадаць зменлівасць навакольнага свету, убачыць шмат новага, таго, на што ране не звярталі ўвагу.

Прапануемыя тэхнікі (па жаданні)

У сучасным мастацкім свеце існуе і ўвесь час з'яўляецца вялікая колькасць тэхнік, якія дапамагаюць мастаку адлюстроўваць наваколле і свае адносіны да яго.

У гэтым годзе мы прапануем вам зрабіць работы ў тэхніцы калажа (рэкамендуем паглядзець відэа, дзе разбіраюцца калажныя работы з папярэдняга конкурсу), а таксама ўзгадаць некалі папулярную тэхніку з выкарыстаннем простых або каляровых алоўкаў.

Калаж (узрост удзельнікаў ад 10 да 18 гадоў)

Умоўнасць! Метафарычнасць! Абагульненне! Пошук! Тэхніка калажа дапамагае нам по-новаму раскрыць знаёмыя тэмы і адлюстраваць новыя, выразіць свае эмацыянальныя адносіны да таго, што выяўляецца.

Вы калі-небудзь заўважалі, колькі ў нашым жыцці ад калажа? Мы складаем сваё жыццё з розных кавалачкаў: дом, сямья, навучанне, сябры, любоў, творчасць, захапленні, вандроўкі, размовы, фільмы, музыка. Гэтых кавалачкаў мільён, самых розных па памерах, па эмацыйнай напоўненасці, па колеры, форме і фактуры, па тым значэнні, якое мы надаем кожнаму з іх, па той ролі, якую мы прызначаем ім у карціне сваёго жыцця.

Дарэчы, слова "калаж" паходзіць ад французкага collage, што ў перакладзе азначае "прыклейванне". Ісуюць розныя віды калажа – папяровы, часопісны, мастацкі і нават  фларыстычны. Наклейваць, наслаіваць і спалучаць у тэхніцы калажа можна абсалютна розныя па фактуры матэрыялы. Галоўнае, каб гэта адпавядала задумцы аўтара.

Калі пачынаеш работу ў тэхніцы калажа, то ніколі не ведаеш, што атрымаеш у выніку. Як спрацуюць, напрыклад, фрагменты рознакаляровай паперы, картона і абрыўкі газет у кожным канкрэтным выпадку? Гэта магчымасць пошуку. Гатовых схем і рашэнняў няма!

Тэхніка малюнка алоўкам

Гэта тэхніка не так папулярна сярод сучасных юных мастакоў. Магчыма, гэтак адбываецца з-за таго, што яна асацыюецца з вучэбным малюнкам.

Вылучаючы гэту тэхніку ў асобную намінацыю, нам хочацца звярнуць увагу на яе магчымасці. Не толькі агульнае танальнае рашэнне работы, але і саміразнастайныя спосабы нанясення штрыхоў могуць надаць вашай рабоце додатковую выразнасць, нават калі гэта просты грыфельны аловак.

Работа каляровымі алоўкамі не менш цікавая! Напрыклад, вы можаце змешваць колеры, накладваючы адзін слой слой на іншы або размяшчаючы побач штрыхі рознага колеру. Сама паверхня паперы і яе неафарбаваныя ўчасткі могуць стаць часткай вашай кампазіцыі.

А яшчэ мы раім папярэдне паглядзець работы вядомых графікаў-ілюстратараў і павучыцца ў іх майстэрству малюнка алоўкам.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:

1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 18 ГАДОЎ уключна. Работы ў техніцы калажа разглядаюцца з 10 гадоў.

2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ. Наяўнасць выразнай назвы работы або серыі вітаецца і будзе ўлічана пры разглядзе работы.

NB. РАБОТЫ ПРАХОДЗЯЦЬ ПРАВЕРКУ НА ПЛАГІЯТ!

3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму або паспарту не афармляецца. Серыя скетчаў «Маё вакно» павінна складацца з 3-х работ фармата А4, замацаваных на агульнай аснове. З адваротнага боку кожнай работы прыклейваецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА. Форма запаўняецца на кампьютэры або ад рукі разборліва друкаванымі літарамі (для ўдзельнікаў з Беларусі на дзвюх мовах).

Спампаваць рэгістрацыйную форму ў фармаце *.doc

4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы і копіі работ для папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскай узнагароды.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПА 31 СНЕЖНЯ 2024 г.

Работы дасылаюцца на паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»
Конкурс «На св
аёй зямлі»
222201, Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, г. См
алявічы, Рэспубліка Беларусь

(Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення.)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках кошт (вартасць) грузу НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2025 года, вызначыць ДЫПЛАМАНТАЎ 1, 2 і 3 ступеняў. Работы лаўрэатаў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org.

20-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» адкрыецца ў красавіку 2025 года.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

(+375 1776) 4 77 04, (+375 17) 392 88 02, (+375 29) 667 57 80

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. , www.children-art.org