Умовы 19-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддся Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў абвяшчае 19-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі».

Тэмы конкурса:

  • «На сваёй зямлі» – традыцыйная вольлная тэма конкурсу.
  • «Свет тэатра» – дадатковая тэма конкурсу.

Пераступаючы цераз парог тэатраб адразу трапляеш у іншы свет.

Усе ведаюць, што "тэатр пачынаецца з вешалкі". Ужо ў тэатральным гардэробе адчуваецца іншая рэчаіснасць – звычайныя людзі пераўтвараюцца ў "гледачоў", шмат хто з іх надзявае свае выхадныя касцюмы і таксама становіцца трошкі акцёрам.

Шумнае фае з партрэтамі, фотаздымкамі, праграмкамі і, канешне, буфетам, трэці званок ... Для гледачоў з партэра, балкона, бельэтажа раскрываюцця зусім розныя ракурсы тэатральнай залы і сцэны. Вялізны занавес, лямпы згасаюць, аркестранты і асвятляльнікі рыхтуюцца… І вось спектакль! Падчас яго можна назіраць не толькі само тэатральнае дзеянне, але таксама пачуцці на тварах суседзяў-гледачоў: ад захаплення да суму.

Самае загадкавае месца – гэта тэатральнае закуліссе. Цикава, як працуе тэатральная машынэрыя? А яна была вельми рознай у розныя эпохі! Цікава, як акцёры паводзяць сябе перад выхадам на сцэну і як яны бачаць глядзльную залу? А як бачаць залу і сцэну асвятляльнікі або суфлёры? А што адбываецца ў грымёрцы? А як гэта ўсё выглядае падчас рэпетыцый? Дзе захоўваюцца тэатральны рэквізіт, дэкарацыі, касцюмы?

Тэатральная пастаноўка – гэта вынікі работы вялікага калектыву: рэжысёра і яго памочнікаў, артыстаў, музыкантаў, харэографаў, мастакоў-дэкаратораў, грымёраў, асвятляльнікаў… Усіх не пералічыць, але ў тэатры кожны з іх выконвае важную ролю. Адбітак жа "тэатральнага цуду" ёсць на ўсіх этапах ставрэння спектакля.

Оперны, драматычны, лялечны ало вулічны тэатры маюць дзіўныя яркія асаблівасці. Сюжэтаў для творчых работ на тэму "Свет тэатра" бязмежная колькасць!

Мы спадзяемся, што ў сваіх работах вы выкарыстаеце разнастайныя ракурсы, а таксама эфекты тэатральнага асвятлення, перададзіце шматлікія эмоцыі і рухі. Падчас наведвання тэатра станьце таленавітымі назіральнікамі і ў сваіх работах падзяліцеся з намі сваімі адкрыццямі!

Прапануемыя тэхнікі (па жаданні)

Гэтыя работы будуць разгледжаны журы ў асобных намінацыях!

У сучасным мастацкім свеце існуе і ўвесь час з'яўляецца вялікая колькасць тэхнік, якія дапамагаюць мастаку адлюстроўваць наваколле і свае адносіны да яго.

У гэтым годзе мы прапануем вам зрабіць работы ў тэхніцы калажа (рэкамендуем паглядзець відэа, дзе разбіраюцца калажныя работы з папярэдняга конкурсу), а таксама ўзгадаць некалі папулярную тэхніку з выкарыстаннем простых або каляровых алоўкаў.

  • Калаж

Вы калі-небудзь заўважалі, колькі ў нашым жыцці ад калажа? Мы складаем сваё жыццё з розных кавалачкаў: дом, сямья, навучанне, сябры, любоў, творчасць, захапленні, вандроўкі, размовы, фільмы, музыка. Гэтых кавалачкаў мільён, самых розных па памерах, па эмацыйнай напоўненасці, па колеры, форме і фактуры, па тым значэнні, якое мы надаем кожнаму з іх, па той ролі, якую мы прызначаем ім у карціне сваёго жыцця.

Дарэчы, слова "калаж" паходзіць ад французкага collage, што ў перакладзе азначае "прыклейванне". Ісуюць розныя віды калажа – папяровы, часопісны, мастацкі і нават  фларыстычны. Наклейваць, наслаіваць і спалучаць у тэхніцы калажа можна абсалютна розныя па фактуры матэрыялы. Галоўнае, каб гэта адпавядала задумцы аўтара.

Калі пачынаеш работу ў тэхніцы калажа, то ніколі не ведаеш, што атрымаеш у выніку. Як спрацуюць, напрыклад, фрагменты рознакаляровай паперы, картона і абрыўкі газет у кожным канкрэтным выпадку? Гэта магчымасць пошуку. Гатовых схем і рашэнняў няма!

Умоўнасць! Метафарычнасць! Абагульненне! Пошук! Тэхніка калажа дапамагае нам по-новаму раскрыць знаёмыя тэмы і адлюстраваць новыя, выразіць свае эмацыянальныя адносіны да таго, што выяўляецца.

  • Тэхніка малюнка алоўкам

Гэта тэхніка не так папулярна сярод сучасных юных мастакоў. Магчыма, гэтак адбываецца з-за таго, што яна асацыюецца з вучэбным малюнкам.

Вылучаючы гэту тэхніку ў асобную намінацыю, нам хочацца звярнуць увагу на яе магчымасці. Не толькі агульнае танальнае рашэнне работы, але і саміразнастайныя спосабы нанясення штрыхоў могуць надаць вашай рабоце додатковую выразнасць, нават калі гэта просты грыфельны аловак.

Работа каляровымі алоўкамі не менш цікавая! Напрыклад, вы можаце змешваць колеры, накладваючы адзін слой слой на іншы або размяшчаючы побач штрыхі рознага колеру. Сама паверхня паперы і яе неафарбаваныя ўчасткі могуць стаць часткай вашай кампазіцыі.

А яшчэ мы раім папярэдне паглядзець работы вядомых графікаў-ілюстратараў і павучыцца ў іх майстэрству малюнка алоўкам.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:

1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДО 18 ГАДОЎ уключна.

2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ.

NB. РАБОТЫ ПРАХОДЗЯЦЬ ПРАВЕРКУ НА ПЛАГІЯТ!

3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму або паспарту не афармляецца. З адваротнага боку кожнай работы прыклейваецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМАФорма запаўняецца разборліва друкаванымі літарамі.

Спампаваць рэгістрацыйную форму ў фармаце *.doc

4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы і копіі работ для папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскай узнагароды.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПА 31 СНЕЖНЯ 2024 г.

Работы дасылаюцца на паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»
Конкурс «На св
аёй зямлі»
222201, Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, г. См
алявічы, Рэспубліка Беларусь

(Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення.)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках кошт (вартасць) грузу НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2024 года, вызначыць ЛАЎРЭАТАЎ і ДЫПЛАМАНТАЎ. Работы лаўрэатаў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org.

19-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» адкрыецца ў красавіку 2024 года.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

(+375 1776) 4 77 04, (+375 17) 392 88 02, (+375 29) 667 57 80

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. , www.children-art.org