Папулярнае |
Умовы 16-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў аб’яўляе 16-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі». У нашым свеце сёння адбываюцца падзеі, якія змяняюць звыклы лад жыцця людзей у многіх краінах. Большасць дальніх падарожжаў, відаць, будуць адкладзены, а выхадныя дні і вакацыі бліжэйшага часу будуць праходзіць у нешматлюдных месцах недалёка ад дома, у сямейным коле. Гэта добры шанец без спешкі пазнаёміцца з тым, што побач, зрабіць нешта, на што не хапала часу, ці проста памарыць. Убачыць матывы, сюжэты, аб’екты, якія раней не прыцягвалі нашай увагі ў маленькіх гарадках і пасёлках, дачных пасяленнях, прыгарадах і вёсках або там, дзе мы апынуліся. А яшчэ ў нас з’явілася магчымасць засумаваць па сябрах і сваяках, прыгадаць цудоўныя сустрэчы ў вялікім сямейным коле, прагулкі з сябрамі і вясёлыя святы, і зразумець, наколькі для нас важныя і дарагія жывыя зносіны. Вам прапануюцца тры тэмы на выбар: «На сваёй зямлі» – традыцыйная свабодная тэма конкурсу. «У садзе і агародзе» «Падарожжа за ваколіцу» УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ: 1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДО 18 ГАДОЎ уключна. 2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ. 3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму або паспарту не афармляецца. З адваротнага боку кожнай работы прыклейваецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА. Форма запаўняецца разборліва друкаванымі літарамі. Спампаваць рэгістрацыйную форму ў фармаце *.doc 4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы і копіі работ для папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскай узнагароды. ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПА 31 СНЕЖНЯ 2020 г. Работы ДАсылаюЦЦА на пАШТОВЫ АДРАС: Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» (Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення.) Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках кошт (вартасць) грузу НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2021 года, вызначыць ЛАЎРЭАТАЎ і ДЫПЛАМАНТАЎ. Работы лаўрэатаў увойдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org. 16-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» адкрыецца ў красавіку 2021 года ў Мінску. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: (+375 1776) 4 77 04, (+375 17) 392 88 02
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
|