Умовы 12-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"


Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы МТГА "Саюз педагогаў-мастакоў" абвяшчае 12-ты Міжнародны конкурс жывапісу і графікі "На сваёй зямлі":


МЭТЫ:

  • Пошук, падтрымка і прасоўванне юных і маладых таленавітых мастакоў, прадстаўленне іх работ шырокай публіцы.
  • Захаванне і развіццё традыцый нацыянальнай і рэгіянальнай мастацкай адукацыі. Актуалізацыя ролі педагога-мастака ў навучальным працэсе.
  • Стварэнне фонда творчых работ дзяцей і моладзі з розных краін і рэгіёнаў для аналітычнай, метадычнай і выставачнай дзейнасці.
  • Прыцягненне юных мастакоў і іх выкладчыкаў у творчую супольнасць.
  • Стымуляванне аўтараў і гледачоў да больш глыбокага і разумення і пераасэнсавання працэсаў, якія праходзяць на роднай зямлі.

ТЭМЫ:

«На сваёй зямлі» – традыцыйная вольная тэма конкурсу. Таксама прапануем некалькі тэм на выбар:

  • Сямейны партрэт і аўтапэртрэт
  • Прыгажуня-зіма
  • Дзіўнае побач
  • Пра герояў і асілкаў

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:

1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 18 ГОД ўключна.

2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ.

3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму альбо паспарту не афармляецца.
З адваротнага боку кожнай работы запаўняецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА па ўзоры, што знаходзіцца на сайце конкурсу.

Спампаваць рэгістрацыйную форму

4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права ўзнаўляць іх з мэтай папулярызацыі і развіцця конкурсу, выкарыстоўваць у метадычнай і благачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПО 31 СНЕЖНЯ 2016 г.

Работы дасылаюцца на паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж"
Конкурс "На сваёй зямлі"
222 201, г. Смалявічы,
Рэспубліка Беларусь

(Пазначаны адрас поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ кошт (вартасць) грузу.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2017 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурсу. Работы лаўрэатаў увойдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org.

12-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ "НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ" адкрыецца ў красавіку 2017 года ў Мінску.

АРГАНІЗАТАРЫ:

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж"
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

(+375 17) 327 79 54, (+375 17) 76 56 441
(+375 29) 627 79 23, (+375 29) 667 57 80

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
www.children-art.org

ЗАПРАШАЕМ ВАС ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ КОНКУРСЕ!