Умовы 2-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў


У МЕЖАХ ПРАЭКТА «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ»

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж"
ДААУ ВА МІАА "Цэнтр непарыўнай мастацкай адукацыі"
пры інфармацыйнай падтрымцы МТГА "Саюз педагогаў-мастакоў"

АБВЯШЧАЮЦЬ

2-і МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МУЛЬТЫПЛІКАЦЫМ І ДЫЯФІЛЬМАЎ


Новы час прыносіць новыя магчымасці. Лічбавая фатаграфія і камп’ютэры значна палегчылі цяжкую справу стварэння мультфільмаў і адкрылі старонку школьнай і хатняй мультыплікацыі. Сёння з’явілася ўнікальная ніша для юных і маладых мастакоў і іх выкладчыкаў выказаць свае творчыя ідэі ў форме добрага мульфільма.

Умовы ўдзела ў конкурсе мультыплікацыі:

1/ Конкурсная работа павінная быць выканана ў тэхналогіі пакадравай здымкі (stop-motion) з выкарыстаннем любых матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца.

2/ Працяглясць работы не павінна перавышаць 7 хвілін.

3/ Тэхнічныя патрабаванні да работы: разрашэнне не менш за 720х576 для фармата кадра 4:3 або 1280х720 для фармата 16:9, рэкамендаваны кадэк H.264.

Яшчэ гадоў 30 таму прагляд дыяфільмаў быў адным з улюбёных сямейных заняткаў. У адрозненні ад кіно тут можна было ўважліва разглядзець кожны кадр, абмеркаваць, падумаць і пры неаброднасці вырнуцца яшчэ раз да ўпадабанага малюнка. Сёння жыццё некуды імкліва імчыць… Амаль не засталося месца для спакойнага, удумлівага прагляду, размовы і абмеркавання. Давайце разам паспрабуем узгадаць добрую старую традыцыю.

Умовы ўдзелу ў конкурсе дыяфільмаў:

1/ Конкурсная работа павінна складацца з 15-64 кадраў і можа быць выканана у любой тэхніцы (малюнак, калаж, аплікацыя, лялькі і інш.) і матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца.

2/ Работы захоўваюцца ў лічбавым выглядзе, разрашэнне не менш 1600х1200 для фармата 4:3 або 1920х1080 для фармата 16:9.

3/ Работы прадастаўляюцца ў выглядзе пранумараваных выяў у фармаце JPEG і адзінага файла ў фармаце PDF.

4/ Тэкст размяшчаецца ў асобнай частцы пад кожным малюнкам.

Агульныя ўмовы:

1/ Удзельнікамі конкурса могуць быць:

  • творчыя калектывы мастацкіх школ, школ мастацтваў, вучылішчаў мастацтваў, мастацкіх студый;
  • сямейныя творчыя калектывы;
  • асобныя удзельнікі, якія выканалі ўсю работу самастойна.

Узрост удзельнікаў ад 5 да 18 гадоў.

2/ Работа павінна быць завершана ў год правядзення конкурса

3/ Тэма конкурснай работы вольная

4/ Работы павінна мець тытры, дзе пазначаюцца назва, аўтар(ы), год выпуску, а таксама выкарыстаныя матэрыялы з пазначэннем аўтара і назвы (музычныя кампазіцыі, фрагменты фільмаў, карціны, малюнкі і д.п.)

5/ Работы на замежных мовах павінны мець субтытры на рускай, беларускай або англійскай мове

6/ Работа адпраўляецца на конкурс:

1 варыянт: праз спецыяльныя бясплатныя файлаабменныя сервісы (напрыклад, http://my-files.ru, http://cloud.mail.ru, http://dropmefiles.com). Спасылка пазначаецца ў рэгістрацыйнай форме.

!-

Запоўніць рэгістрацыйную форму

-->

2 варыянт: на DVD або CD-носьбіце, да якога пракладаецца рэгістрацыйная форма, на паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж"

Конкурс "На сваёй зямлі"

222201, г. Смалявічы

Рэспубліка Беларусь

(Пазначаны адрас поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца звычайнай поштай або экспрэс-службай EMS. На пасылках не пазначайце кошт (вартасць) груза.

Тэрмін падачы работ з 1 кастрычніка па 31 снежня 2016 г.

Падвядзенне вынікаў:

У журы конкурса войдуць мастакі, мастакі-педагогі, мастакі-мультыплікатары і іншыя спецыялісты аніматары.

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2017 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурса ў розных намінацыях. Работы лаўрэатаў конкурса мультыплікацыі будуць паказаны падчас работы міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў у Мінску і на адкрыцці выставы “На сваёй зямлі”, якое адбудзецца ў красавіку 2017 г., а таксама будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі мастацкіх і мультыплікацыйных работ на афіцыйным сайце конкурса “На сваёй зямлі” (www.children-art.org).

Арганізатар пакідаюць за сабой права выкарыстання дасланых работ у мэтах папулярызацыі і развіцця конкурса, а таксама ў метадычнай дзейнасці без згоды аўтара.

КОНТАКТНАЯ ИНФОРМАЦИЯ:

(+375 17) 327 79 54, (+375 17) 210 00 62
(+375 29) 627 79 23, (+375 29) 667 57 80

E-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
Internet: www.children-art.org

ЗАПРАШАЕМ ВАС ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ КОНКУРСЕ!