Папулярнае |
VII Міжнародны конкурс жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"У 2012 годзе на VII Міжнародны конкурс жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" прыйшло 11 364 работы з 26 краін: Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Інданэзіі, Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малайзіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славеніі, Таіланда, Турцыі, Украіны, Філіпін, Шры-Ланкі, Эстоніі. Удзельнікам конкурсу былі прапанаваны чатыры тэмы для творчасці:
Журы конкурсу працавала з 3 па 7 лютага 2012 года. У яго склад увайшлі прафесійныя мастакі і дасведчаныя педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі. Па выніках конкурсу 13 работ ганараваныя Дыпломамі І ступені, 28 работ – Дыпломамі ІІ ступені, 41 работа – Дыпломамі ІІІ ступені, 404 работы ўзнагароджаны Дыпломамі ўдзельніка выставы, 796 работ атрымалі Дыпломы конкурсу, 1535 работ адзначаны Падзякамі за ўдзел у конкурсе. Глядзець фотарэпартаж пра работу журы... На заканчэнне работы журы 8-10 лютага 2012 года ў Мінску адбылася III Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі». У ёй прыняло ўдзел больш за 100 спецыялістаў у галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі: кіраўнікоў студый, педагогаў і дырэктараў мастацкіх школ і вучэльняў, выкладчыкаў мастацкіх факультэтаў, супрацоўнікаў музеяў. Падрябязней пра канферэнцыю... Выніковая VII Міжнародная выстава "На сваёй зямлі" адкрылася 19 красавіка 2012 года ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва і ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” ў Мінску. У экспазіцыю ўвайшло 486 работ з 15 краін, узнагароджаных Дыпломамі I, II, III ступені і Дыпломамі ўдзельніка выставы. Глядзець фотарэпартаж пра адкрыццё выставы і цырымонію ўзнагароджання...
ПАРТНЁРЫ КОНКУРСУ: Міжнародны зялёны крыж |