Умовы VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"

МЭТЫ:

  • Захаванне і развіццё традыцый нацыянальнай і рэгіянальнай мастацкай адукацыі.
  • Стварэнне фонду творчых работ дзяцей і моладзі з розных краін і рэгіёнаў для аналітычнай, метадычнай і выставачнай дзейнасці.
  • Фарміраванне ў грамадстве зацікаўленасці мастацкай творчасцю праз выставы і творчыя праекты, што ствараюцца на матэрыялах конкурсу.

ТЭМЫ КОНКУРСУ:

(АБАВЯЗКОВА пазначыць на адваротным баку работы)

  • Міф
  • Калыханка
  • З «Кнігі Быцця», раздзелы 6-8, «Патоп» (для падрыхтоўкі да гэтай тэмы раім выкарыстоўваць літаратурныя пераклады С. К. Апта на рускую і В. Сёмухі на беларускую мовы).
  • Вольная тэма

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:

1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 20 ГАДОЎ уключна.
2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, ВЫКАНАНАЙ У 2011 ГОДЗЕ.
3/ Памер конкурсных работ не павінны перавышаць 70 см па большшаму боку. Рамачнага афармлення не патрабуецца. З адваротнага боку кожнай работы запаўняецца пра прыведзеным узоры РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА. Спампаваць рэгістрацыйную форму (135 Кб)
4/ Усе дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права ўзнаўляць іх дзеля папулярызацыі і развіцця конкурсу, выкарыстоўваць у метадычнай і благачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ НА КОНКУРС:

Работы  прымаюцца З 1 КАСТРЫЧНІКА па 31 СНЕЖНЯ 2011 г. па адрасе:

Конкурс "На сваёй зямлі",
Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж",
222 201, г.
Смалявічы,
Рэспубліка
Беларусь

Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці ЭКСПРЭС-СЛУЖБАЙ EMS. На пасылках НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ кошт (вартасць) грузу.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Работы, узнагароджаныя Дыпломамі I, II, III ступені і Дыпломамі ўдзельніка выставы, увойдуць у экспазіцыю VII МІЖНАРОДНАЙ ВЫСТАВЫ ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ "На СВАЁЙ ЗЯМЛІ", якая адкрыецца вясною 2012 года ў Мінску, і ў электронную экспазіцыю на сайце конкурсу www.children-art.org. Таксама яны будуць апублікаваныя ў АЛЬБОМЕ-КАТАЛОЗЕ ВЫСТАВАЧНЫХ РАБОТ, выданне якога плануецца па выніках конкурсу.

АРГАНІЗАТАРЫ:

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж"
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Конкурс "На сваёй зямлі",
Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж",
222 201, г. Смалявічы,
Рэспубліка Беларусь

(+375 17) 227 79 54, (+375 17) 76 56 441
(+375 29) 627 79 23, (+375 29) 667 57 80

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
www.children-art.org

ЗАПРАШАЕМ ВАС ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ КОНКУРСЕ!