Журы VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"


Работа журы VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" праходзіла з 3 па 7 лютага 2012 года ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. У склад журы увайшлі 11 прафесійных мастакаў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі.


ЛЕАНІД ГОМАНАЎ, старшыня журы (г.Мінск, Беларусь)
Сябра Беларускага саюза мастакоў, сябра-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтваў
ВОЛЬГА АБОРЫНА (г.Перм, Расія)
Мастацтвазнаўца, ганаровы работнік агульнай адукацыі, загадчыца аддзела выяўленчага мастацтва Краёвага цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў "Расток", кіраўнік аддзялення выяўленчага мастацтва Краёвай вочна-завочнай школы культуры

ЯГОР БАТАЛЬЁНАК (г.Мінск, Беларусь)
Сябра Беларускага саюза мастакоў

МАКА БАЦІАШВІЛІ (г.Тбілісі, Грузія)
Мастак, сябра журы дзіцячых і міжнародных мастацкіх конкурсаў
http://maka.batiashvili.net

Работа журы была неверагоднай: аніводнае дзіця не засталося без увагі, негледзячы на каласальную колькасць малюнкаў! Калі ацэньваеш дзіцячую работу, самае галоўнае – забыцца на свае асабістыя густы і  перавагі і паспрабаваць наладзіць з аўтарам кантакт, прачытаць ягоныя думкі. Цікава і радасна было убачыць шчырасць, захапленне і насалоду, якую адчувалі мастакі падчас працы. Бо без гэтых пачуццяў немагчыма ствараць. Я спадзяюся, што мы працавалі не дарэмна, і шмат для каго з юных мастакоў вынікі конкурсу стануць моцным стымулам для далейшай творчасці.

 

ГЛЕБ ГОЛУБЕЎ (г.Уфа, Башкартастан, Расія)
Сябра Саюза мастакоў Расіі, выкладчык школы малюнка і жывапісу "Художка", заслужаны работнік культуры Башкартастана

СЯРГЕЙ ГРЫЧАНОК (г.Харкаў, Украіна)
Педагог-метадыст вышэйшай катэгорыі, загадчык метадычнага аб’яднання мастацкага профілю Харкаўскай спецыялізаванай школы №133 (Ліцэя мастацтваў) з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў

У журы складаней за ўсё было працаваць са старэйшымі ўзроставымі групамі, дзе часта пераважала штудзіраванне натуры альбо сапраўдны кітч, за якім хавалася неуменне выказваць свае думкі ці слабое валоданне мастацкай тэхнікай. Усё гэта іншы раз так цяжка адрозніць ад тонкага душэўнага парыву юнага мастака!

Каб знаходзіць паразуменне ў спрэчных момантах, сябрам журы трэба быць адной камандай, адным чуйным арганізмам, які б рэагаваў не толькі на знешнія праявы прафесіяналізму ў дзіцячай рабоце, арыгінальнасць тэхнікі, але і на дзіцячыя эмоцыі, шчырыя думкі, якіх нам, дарослым, часам не хапае. Менавіта з такімі людзьмі я сустракаюся ўжо другі раз у журы конкурсу «На сваёй зямлі». Негледзячы на свае ўласныя прыхільнасці ў выяўленчым мастацтве, кожны бачыў і прымаў работы, разнапланавыя па жанры і зместу, арыгінальныя па выкананні і эмацыйным стане. У гэтай шматстайнасці выніковай выставы, я мяркую, і ёсць галоўнае дасягненне журы.

Дай божа гэтаму конкурсу і надалей крочыць па розных краінах, знаходзіць там новыя таленты і дапамагаць ім раскрыцца. Хтосьці на гэтым конкурсе зробіць свае першыя прафесійныя крокі, а хтосьці на ўсё жыццё пакіне ў сваёй памяці першыя дасягненні, якія, незалежна ад дальнейшай сферы дзейнасці, безумоўна паўплываюць на эстэтычны густ і светапогляд. У добры шлях, юныя таленты! Наперад, паважаныя педагогі!

ЛІДЗІЯ ІШКОВА (г.Валгаград, Расія)
Сябра Саюза мастакоў Расіі, сябра Усерасійскай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, загадчыца кафедры мастацкіх дысцыплін факультэта дызайну Валгаградскага філіяла Маскоўскага гуманітарна-эканамічнага інстытута, прафесар кафедры графікі і дызайну Інстытута мастацкай адукацыі Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага універсітэта, метадыст абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра

«На сваёй зямлі» – адзін з самых маштабых міжнародных конкураў дзіцячага і юнацкага малюнку. Журы працавала зладжана – сказваліся шматгадовы досвед працы з дзецьмі і традыцыі прафесійнай мастацкай школы, прывітыя падчас адсутнасці дзяржаўных межаў паміж нашымі краінамі. Выяўленьне «залатых пяшчынак» таленавітасці выклікала бурны эмацыйны водгук ва ўсіх сяброў журы.

Дзеці бачаць жыццё ў самых разнастайных праявах і настолькі глыбока, метафарычна і ў такіх нечаканых ракурсах, што нам, дарослым, трэба яшчэ павучыцца ў дзяцей аптымізму, дабраце, адкрытасці і шчырасці. Вялікая колькасць работ, выкананых як зусім юнымі ўдзельнікамі, так і старэйшымі, выклікалі эстэтычнае задавальненне. Юныя мастакі з розных краін паказалі добрыя веды традыцый нацыянальнай культуры. Напрыклад, дзеці з Ірана, выконваючы кампазіцыі на сучасныя тэмы, карысталіся стылістыкай персіцкай мініяцюры, а ў друкаванай графіцы палякаў прасочваліся веды асаблівасцей еўрапейскай гравюры XX стагоддзя. Я трошкі зайздрошчу тым, хто наведаў выніковую выставу конкурсу ў Мінску. Упэўнена, эта было вялікае свята для дзяцей і дарослых.

«На сваёй зямлі» – гэта не толькі конкурс дзіцячага малюнка. Гэта магчымасць абмену меркаваннямі, методыкамі, педагагічнымі напрацоўкамі. Мастакам-педагогам, нават у межах аднога рэгіёну, зараз вельмі не хапае жывых зносінаў. Вялікі дзякуй арганізатарам праекта за імкненне згуртаваць, нагадаць пра тое, што традыцыі школы дзіцячай і юнацкай мастацкай адукацыі трэба зберагаць, як дзяржаўны здабытак.

ФАІНА КЛЯЦОВА (г.Омск, Расія)
Выдатнік народнай асветы Расійскай Федэрацыі, загадчыца метадычнага аддзялення мастацкай адукацыі Бюджэтнай установы культуры Омскай вобласці “Дзяржаўны цэнтр народнай творчасці”
ЮРЫЙ ХІЛЬКО (г.Мінск, Беларусь)
Сябра Беларускага саюза мастакоў, дацэнт, загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
ВАЛЕРЫЙ ЦІМАФЕЕЎ (г.Омск, Расія)
Сябра Саюза мастакоў Расіі, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў №1 (па выяўленчым мастацтве) г.Омска

АЛЯКСАНДР ЦІШЫН (г.Масква, Расія)
Фатограф, выкладчык сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1188 з паглыбленым вывучэннем выяўленчага мастацтва