Папулярнае |
Умовы 18-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў абвяшчае 18-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі». Тэмы конкурса:
Прафесія рестаўратар, напэўна, адна з самых блізкіх мастаку. Але як ні дзіўна, мы не вельмі часта бачым на карцінах выявы рэстаўратараў і аб'екты, якія яны рэстаўрыруюць, аднаўляюць, ратуюць. А гэтыя аб'екты самыя разнастайныя – старыя будынкі, цэлыя архітэктурныя ансамблі, інтэр'еры. Рэстаўратары працуюць са скульптурай на плошчах і ў парках, з ляпнінай на будынках. Яны аднаўляюць варбавы слой на карцінах і абразах. Рэстаўрыруюць мэблю, старадаўнія строі, кнігі... Спіс таго, што ратуюць людзі гэтай прафесіі, велізарны. Рэстаўратары вырашаюць складаную задачу: ім патрэбна не проста зрабіць рамонт, але захаваць, аднавіць прадмет і ў той жа час не знішчыць адмеціны часу, якія робяць яго гістарычнай каштоўнасцю. Спадзяемся, што гэта новая тэма для вашых работ прывядзе вас да шматлікіх адкрыццяў, а члены журы нашага конкурсу пазнаёмяцца з вашымі арыгінальнымі і цікавымі работамі! Новыя тэхнікі У сучасным мастацкім свеце існуе і ўвесь час з'яўляеца вялікая колькасць тэхнік малявання, якія дапамагаюць мастаку адлюстроўваць наваколле і свае адносіны да яго. У гэтым годе мы прапануем зрабіць работы не толькі ў традыцыйных тэхніках. В этом году мы предлагаем вам сделать работы не только в традиционных техниках. Пры жаданні вы можаце стварыць работы ў тэхніцы калажа і акватыпіі. Гэтыя работы будуць разгледжаны журы ў асобных намінацыях! Калаж Вы калі-небудзь заўважалі, як шмат у нашым жыцці ад калажа? Мы складваем сваё жыццё з розных кавалачкаў: дом, сям'я, навучанне, сябры, любоў, каханне, творчасць. захапленні, вандроўкі, размовы, фільмы, музыка. Гэтых кавалачкаў мільён, самых розных па памерах, па эмацыйнай насычанасці, па колеры, форме і фактуры, па тым значэнні, якое мы надаем кожнаму з іх, па той ролі, якую мы адводзім ім на карціне свайго жыцця. Дарэчы, слова «калаж» паходзіць ад французскага collage, што ў перакладзе азначае «прыклеіванне». Існуюць розныя віды калажа – папяровы, часопісны, мастацкі і нават фларыстычны. Наклейваць, наслайваць і спалучаць у тэхніцы калажа можна абсалютна розныя па фактуры матэрыялы. Галоўнае, каб гэта адпавядала задуме аўтара. Калі ты пачынаеш работу ў тэхніцы калажа, ты ніколі не ведаеш, што атрымаецца ў выніку. Як спрацуюць, напрыклад, фрагменты рознакаляровай паперы, картона і абрыўкі газет ў кожным канкрэтным выпадку. Гэта магчымасць пошуку. гатовых схем і рашэнняў няма! Умоўнасць! Метафарычнасць! Абагульненне! Пошук! Тэхніка калажа дапамагае нам па-новаму раскрыць знаёмыя тэмы і адлюстраваць новыя, выразіць свае эмацыйныя адносіны да таго, што выяўляецца. Акватыпія Тэхніка акватыпіі пдапамагае ствараць нечаканыя каляровыя і фактурныя эфекты. Яе назва паходіць ад спалучэння двух слоў: італьянскага aqua – вада, і старажытнагрэчаскага τύπος – адбітак. Акварэльныя, гуашныя, акрылавыя і алейныя фарбы, нанесеныя на паверхню шкла, а затым адбітыя на паперы, ствараюць каляровую пляму. Задача мастака – разгледзець у гэтай пляме выяву і дамаляваць яе. Яшчэ Леанарда да Вінчы раіў маладым мастакам практыкавацца ў такім бачанні, углядаючыся ў плямы на вадзе, наплывы бруду і горкі попелу. Гэта дапамагае развіваць ўяўленне. Малюнкі, зробленыя ў тэхніцы акватыпіі, могуць здзівіць нечаканымі рашэннямі. У гэтых работах мастку вельмі важна знайсці баланс паміж выпадкова адбітым і дамаляваным! УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ: 1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДО 18 ГАДОЎ уключна. 2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ. NB. Пазбягайце выяўленчых стэрэатыпаў і штампаў. 3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму або паспарту не афармляецца. З адваротнага боку кожнай работы прыклейваецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА. Форма запаўняецца разборліва друкаванымі літарамі. Спампаваць рэгістрацыйную форму ў фармаце *.doc 4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы і копіі работ для папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскай узнагароды. ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПА 31 СНЕЖНЯ 2022 г. Работы дасылаюцца на паштовы адрас: Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» (Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення.) Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках кошт (вартасць) грузу НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2023 года, вызначыць ЛАЎРЭАТАЎ і ДЫПЛАМАНТАЎ. Работы лаўрэатаў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org. 18-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» адкрыецца ў красавіку 2023 года. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: (+375 1776) 4 77 04, (+375 17) 392 88 02, (+375 29) 667 57 80 This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. , www.children-art.org |