Умовы 1-га Міжнароднага конкурсу фатаграфіі ў рамках праекта "На сваёй зямлі"

У рамках праекта «На сваёй зямлі» грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» пры інфармацыйнай падтрымцы МТОО «Саюз педагогаў-мастакоў» абвяшчае 1-ы Міжнародны конкурс фатаграфіі.

Тэма 1-га конкурсу – «Будоўля і будаўнікі».

Маленькія і вялікія будоўлі. Дама, дарогі, паркі, гарадскія і вясковыя пабудовы. І нават «несапраўдныя» аб'екты, выкананыя децьмі або з іх удзелам. Розныя будоўлі, розныя будаўнікі і ўсё, што з гэтым звязана. Агульнае – стварэнне новага.

Фотаработы будуць разглядацца ў наступных намінацыях: ГРАФІКА, ПЕЙЗАЖ, ПАРТРЭТ, НАЦЮРМОРТ, СТРЫТ ФОТА, ЧОРНА-БЕЛАЕ ФОТА І МАКРАФАТАГРАФІЯ.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ У КОНКУРСЕ:

  1. Узрост удзельнікаў АД 10 ДА 18 ГАДОЎ уключна.
  2. Фатаграфія павінна быць цалкам зроблена аўтарам.
  3. Адзін аўтар можа падаць на конкурс НЕ БОЛЬШ ЗА ТРЫ фотаработы Ў КОЖНАЙ НАМІНАЦЫІ, г.зн. не больш за тры пейзажы, тры нацюрморты, тры макрафатаграфіі і г.д.
  4. Распазнаванне выявы павінна быць не менш за 2000 кропак па меншым боку.
  5. Фармат файлаў: jpg, jpeg
  6. На выявах не павінна быць ніякіх дадатковых надпісаў і выдзяных знакаў.

РАБОТЫ ПРЫМАЮЦЦА З 1 КАСТРЫЧНІКА 2022 г. ПА 15 СТУДЗЕНЯ 2023 г.

Работы одпраўляюцца на конкурс праз спецыяльныя бясплатныя файлаабменныя сервісы (напрыклад: drive.google.comcloud.mail.rudisk.yandex.ru). Спасылка ўказваецца ў регістрацыйнай форме.

Запоўніць рэгістрацыйную форму

У назвах файлаў абавязкова трэба пазначыць:

  • намінацыю
  • прозвішча аўтара
  • № работы
  • назву работы / зыходную назву файла.

Напрыклад, "пейзаж Иваноў 1 восеньскі ранак.jpg" або "пейзаж Іваноў 2 DSC-342.jpg"

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2023 года, вызначыць ЛАЎРЭАТАЎ і ДЫПЛАМАНТАЎ. Работы лаўрэатаў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org.

Выніковая выстава конкурса пачне работу ў красавіку 2023 г.

Аўтарам, работы якіх будуць адабраныя журы для ўдзелу ў выніковай выставе, будзе прапанавана даслаць работы ў папяровым варыянце або яныбудуць надрукаваны арганізатарамі.

Конкурсныя работы не рэцэнзуюцца. Работы на паперы, дасланыя для ўдзелу ў выставе, НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы, электронныя і папяровыя копіі работ для папулярызацыі, падтрымкі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

(+375 29) 652 42 53
(+375 17) 392 88 02
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
www.children-art.org