Умовы 11-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"


Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь абвяшчае 11-ты Міжнародны конкурс жывапісу і графікі "На сваёй зямлі":


МЭТЫ:

  • Пошук, падтрымка і прасоўванне юных і маладых таленавітых мастакоў, прадстаўленне іх работ шырокай публіцы.
  • Захаванне і развіццё традыцый нацыянальнай і рэгіянальнай мастацкай адукацыі. Актуалізацыя ролі педагога-мастака ў навучальным працэсе.
  • Стварэнне фонда творчых работ дзяцей і моладзі з розных краін і рэгіёнаў для аналітычнай, метадычнай і выставачнай дзейнасці.
  • Прыцягненне юных мастакоў і іх выкладчыкаў у творчую супольнасць.
  • Стымуляванне аўтараў і гледачоў да больш глыбокага і разумення і пераасэнсавання працэсаў, якія праходзяць на роднай зямлі.

ТЭМЫ:

«На сваёй зямлі» – традыцыйная вольная тэма конкурсу. Таксама прапануем некалькі тэм на выбар:

  • 100 гадоў таму. Жыццё – рака, а гісторыя  - вялізны акіян, куды сцякаюцца падзеі жыцця людзей, гарадоў і цэлых краін. Зазірніце ў гэты акіян, і вы пабачыце там буры і шцілі, нягоды і радасці, жахі і цуды, а таксама цені людзей, сярод якіх, магчыма, ёсць і ваш продак. І як бы ні было часам страшна туды зазіраць, гэта неабходна рабіць, бо як вада жывіць зямлю, так і акіян гісторыі жывіць наша жыццё і будучыню. 100 гадоў – гэта невялікая кропля ў акіяне гісторыі, але яна шмат у чым вызначае сённяшні дзень. Давайце больш пільна ўгледземся ў гэтую кроплю і паспрабуем убачыць падзеі і людзей таго часу на нашай зямлі.
  • Песні роднага края. Песні суправаджаюць нас усё жыццё. Мы іх слухаем на канчэртах, па радые, ў дарозе, у сямьі. І, канешне, у кожнага ёсць песня, якая вельмі падабаецца. Калі чуеш такую песню, то ловіш настрой, бачыш нейкі вобраз, і часам рука сама цягнецца, каб замаляваць яго.
  • Тыя, хто побач. У кожнага з нас ёсць тыя, пра каго клапоцімся мы, і тыя, хто клапоціцца пра нас. Іх вобразы схаваны ў нашай душы, але часам так хочацца паказаць іх усяму свету.
  • “Мы паедзем, паімчымся”. Вандроўка – гэта цэлае маленькае жыццё: спачатку планы, фантазіі, чаканні, потым дарога, новыя месцы, уражанні і занёмствы, а па вяртанні – успаміны, якія застаюцца не толькі ў памяці. Падзяліцеся сваімі ўспамінамі!
  • Са зменай фарбаў год праходзіць… Кожная пара года па-свойму прыгожая  і незвычайная, прырода мяняе фарбы і настрой. А як бачыце гэта вы?

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:

1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 18 ГОД ўключна.

2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ.

3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму альбо паспарту не афармляецца.
З адваротнага боку кожнай работы запаўняецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА па ўзоры, што знаходзіцца на сайце конкурсу.

Спампаваць рэгістрацыйную форму

4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права ўзнаўляць іх з мэтай папулярызацыі і развіцця конкурсу, выкарыстоўваць у метадычнай і благачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПО 31 СНЕЖНЯ 2015 г.

Работы дасылаюцца на паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж"
Конкурс "На сваёй зямлі"
222 201, г. Смалявічы,
Рэспубліка Беларусь

(Пазначаны адрас поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ кошт (вартасць) грузу.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2016 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурсу. Работы лаўрэатаў увойдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org.

11-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ "НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ" адкрыецца ў красавіку 2016 года ў Мінску.

АРГАНІЗАТАРЫ:

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж"
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

(+375 17) 327 79 54, (+375 17) 76 56 441
(+375 29) 627 79 23, (+375 29) 667 57 80

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
www.children-art.org

ЗАПРАШАЕМ ВАС ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ КОНКУРСЕ!