Папулярнае |
Умовы 1-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаўУ МЕЖАХ ПРАЭКТА «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" АБВЯШЧАЮЦЬ 1-Ы МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МУЛЬТЫПЛІКАЦЫМ І ДЫЯФІЛЬМАЎ Новы час прыносіць новыя магчымасці. Лічбавая фатаграфія і камп’ютэры значна палегчылі цяжкую справу стварэння мультфільмаў і адкрылі старонку школьнай і хатняй мультыплікацыі. Сёння з’явілася ўнікальная ніша для юных і маладых мастакоў і іх выкладчыкаў выказаць свае творчыя ідэі ў форме добрага мульфільма. Умовы ўдзела ў конкурсе мультыплікацыі: 1/ Конкурсная работа павінная быць выканана ў тэхналогіі пакадравай здымкі (stop-motion) з выкарыстаннем любых матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца. 2/ Працяглясць работы не павінна перавышаць 7 хвілін. 3/ Тэхнічныя патрабаванні да работы: разрашэнне не менш за 720х576 для фармата кадра 4:3 або 1280х720 для фармата 16:9, рэкамендаваны кадэк H.264. Яшчэ гадоў 30 таму прагляд дыяфільмаў быў адным з улюбёных сямейных заняткаў. У адрозненні ад кіно тут можна было ўважліва разглядзець кожны кадр, абмеркаваць, падумаць і пры неаброднасці вырнуцца яшчэ раз да ўпадабанага малюнка. Сёння жыццё некуды імкліва імчыць… Амаль не засталося месца для спакойнага, удумлівага прагляду, размовы і абмеркавання. Давайце разам паспрабуем узгадаць добрую старую традыцыю. Умовы ўдзелу ў конкурсе дыяфільмаў: 1/ Конкурсная работа павінна складацца з 15-64 кадраў і можа быць выканана у любой тэхніцы (малюнак, калаж, аплікацыя, лялькі і інш.) і матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца. 2/ Работы захоўваюцца ў лічбавым выглядзе, разрашэнне не менш 1600х1200 для фармата 4:3 або 1920х1080 для фармата 16:9. 3/ Работы прадастаўляюцца ў выглядзе пранумараваных выяў у фармаце JPEG і адзінага файла ў фармаце PDF. 4/ Тэкст размяшчаецца ў асобнай частцы пад кожным малюнкам. Агульныя ўмовы: 1/ Удзельнікамі конкурса могуць быць:
Узрост удзельнікаў ад 5 да 18 гадоў. 2/ Работа павінна быць завершана ў год правядзення конкурса 3/ Тэма конкурснай работы вольная 4/ Работы павінна мець тытры, дзе пазначаюцца назва, аўтар(ы), год выпуску, а таксама выкарыстаныя матэрыялы з пазначэннем аўтара і назвы (музычныя кампазіцыі, фрагменты фільмаў, карціны, малюнкі і д.п.) 5/ Работы на замежных мовах павінны мець субтытры на рускай, беларускай або англійскай мове 6/ Работа адпраўляецца на конкурс: 1 варыянт: праз спецыяльныя бясплатныя файлаабменныя сервісы (напрыклад, http://my-files.ru, http://cloud.mail.ru, http://dropmefiles.com). Спасылка пазначаецца ў рэгістрацыйнай форме. Рэгістрацыйная форма дасылаецца па электроннай пошце на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з пазнакай “Конкурс мультыплікацыі” Спампаваць рэгістрацыйную форму 2 варыянт: на DVD або CD-носьбіце, да якога пракладаецца рэгістрацыйная форма, на паштовы адрас: Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" Конкурс "На сваёй зямлі" 222201, г. Смалявічы Рэспубліка Беларусь (Пазначаны адрас поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення) Просім усіх удзельнікаў карыстацца звычайнай поштай або экспрэс-службай EMS. На пасылках не пазначайце кошт (вартасць) груза. Тэрмін падачы работ з 1 кастрычніка па 31 снежня 2015 г. Падвядзенне вынікаў: У журы конкурса войдуць мастакі, мастакі-педагогі, мастакі-мультыплікатары і іншыя спецыялісты аніматары. Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2016 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурса ў розных намінацыях. Работы лаўрэатаў конкурса мультыплікацыі будуць паказаны падчас работы міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў у Мінску і на адкрыцці выставы “На сваёй зямлі”, якое адбудзецца ў красавіку 2016 г., а таксама будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі мастацкіх і мультыплікацыйных работ на афіцыйным сайце конкурса “На сваёй зямлі” (www.children-art.org). Арганізатар пакідаюць за сабой права выкарыстання дасланых работ у мэтах папулярызацыі і развіцця конкурса, а таксама ў метадычнай дзейнасці без згоды аўтара. КОНТАКТНАЯ ИНФОРМАЦИЯ: (+375 17) 327 79 54, (+375 17) 210 00 62 E-mail:
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
ЗАПРАШАЕМ ВАС ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ КОНКУРСЕ! |