Журы 11-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"
Работа журы 11-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» будзе праходзіць з 29 студзеня па 1 лютага 2016 года ў адукацыйным цэнтры ГА «Беларускі зялёны крыж». У склад журы ўвайшлі прафесійныя мастакі, педагогі і мастацтвазнаўцы Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі.
Леанід ГОМАНАЎ, старшыня журы (Мінск, Беларусь) Сябра Беларускага саюза мастакоў, сябра-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтваў
|
Ягор БАТАЛЬЁНАК (Мінск, Беларусь) Сябра Беларускага саюза мастакоў |
Андрэй АДАМЧЫК (Мінск, Беларусь) Дырэктар Дзіцячай мастацкай школы мастацтваў №1 імя В.К. Цвірко |
Алена АХРАМОВІЧ (Мінск, Беларусь) Выкладчык спецыяльных дысцыплін Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія-каледж імя І.В. Ахрэмчыка". Настаўнік вышэйшай катэгорыі |
Армен ВАНЦЯН (Ерэван, Арменія) Сябра Саюза мастакоў Арменіі, выкладчык мастацкага аддзялення школы мастацтваў імя Л. Сар'яна
|
Лідзія ІШКОВА (Валгаград, Расія) Сябра Саюза мастакоў Расіі, сябра Ўсерасійскай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, прафесар кафедры графікі і дызайну Інстытута мастацкай адукацыі Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага універсітэта, дырэктар Дзіцячай мастацкай школы № 1 імя В.В.Фёдарава г.Валгаграда
|
Уладзімір МЕЖАЎЧУК (Адэса, Украіна) Графік, жывапісец. Сябра Нацыяналльнага саюза мастакоў Украіны. Згадчык кафедры акадэмічнага малюнку і жывапісу ў Міжнародным гуманітарным універсітэце.
|
АРТУР САРГСЯН (Ерэван, Арменія) Сябра Саюза мастакоў Арменіі, скульптар
|
Наталля ТАЛАНТАВА (Магілёў, Беларусь) Кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва "Шар" Палаца культуры вобласці.
|
Юры ХІЛЬКО (Мінск, Беларусь) Сябра Беларускага саюза мастакоў, дацэнт, загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
|
Валерый ЦІМАФЕЕЎ (Омск, Расія) Сябра Саюза мастакоў Расіі, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў №1 (па выяўленчым мастацтве) г.Омска
|
Аляксандр ЦІШЫН (Масква, Расія) Фатограф, выкладчык сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1188 з паглыбленым вывучэннем выяўленчага мастацтва
|