Умовы 17-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў абвяшчае 17-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі».

Тэмы конкурсу:

«На сваёй зямлі» – традыцыыйная волльная тэма конкурсу.

«Адзнакі часу. Сучаснае і мінулае вакол нас»

Свет, у якім мы жывем, разнастайны і ізменлівы. Калі б мы перанесліся на машыне часу хаця б на 20-30 гадоў таму ў тое ж месца, дзе знаходзімся зараз, то па нейкіх дэталях мы б заўважылі, што адбылося шмат зменаў. Мы ўбачылі б гэта на вуліцах горада ці вёскі, у школе і на двары, у крамах і ў кавярнях, у тэатры і ў кіно, у людзях... А якія адзнакі мінулага і сучаснага бачыце вы вакол сябе?

«Заступнікі і героі маёй малой радзімы»

Людзі, якіх памятаюць у сям'і. горадзе, рэгіёне. Нябесныя ахоўнікі месца, дзе мы жывем, і мужныя людзі, якія зрабілі нешта гераічнае, - яны падтрымліваюць і дапамагаюць нам.
Да сваёй работы прыкладзіце кароткі аповед пра такога значнага для вас чалавека альбо пра важную падзею, звязаную з ім.

Плакат «Культура майго горада» (ад тэатра да традыцыйнага рамяства)

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:

1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДО 18 ГАДОЎ уключна.

2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ. NB. Пазбягайце выяўленчых стэрэатыпаў і штампаў.

3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму або паспарту не афармляецца. З адваротнага боку кожнай работы прыклейваецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМАФорма запаўняецца разборліва друкаванымі літарамі.

Спампаваць рэгістрацыйную форму ў фармаце *.doc

4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы і копіі работ для папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскай узнагароды.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПА 31 СНЕЖНЯ 2021 г.

Работы дасылаюцца на паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»
Конкурс «На св
аёй зямлі»
222201, г. См
алявічы, Рэспубліка Беларусь

(Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення.)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках кошт (вартасць) грузу НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2022 года, вызначыць ЛАЎРЭАТАЎ і ДЫПЛАМАНТАЎ. Работы лаўрэатаў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org.

17-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» адкрыецца ў красавіку 2022 года.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

(+375 1776) 4 77 04, (+375 17) 392 88 02

(+375 29) 667 57 80

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

www.children-art.org