Журы 2-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў
Работа журы 2-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў будзе праходзіць 31 студзеня і 1 лютага 2017 года ў адукацыйным цэнтры ГА «Беларускі зялёны крыж». У склад журы ўваходзяць прафесійныя мастакі-аніматары, педагогі і мастацтвазнаўцы Беларусі, Расіі і Латвіі.
Міхаіл ТУМЕЛЯ (Мінск, Беларусь) Рэжысёр, аніматар, мастак, сцэнарыст, педагог. Сябра Міжнароднай Асацыяцыі аніматараў (АСІФА). Выкладчык школы-студыі “Шар”.
|
Юлія БЕЖАНАР (Віцебск, Беларусь) Дэкан мастацка-графічнага факультэта УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава”, кандыдат педагагічных навук. |
Галіна ТУПІКАВА (Масква, Расія) Cпецыяліст ЦБМА, арганізатар конкурса мультымедыя “Масква і Масквічы”
|
Марына ВОЛКАВА (Чалябінск, Расія) Выдавец, культуртрэгер, аутар і арганізатар дзясяткаў праектаў прасоўвання чытання і літаратуры. “Выдавецтва Марыны Волкавай” выдае кнігі для сямейнага чытання, паэтычныя і краязнаўчыя зборнікі.
|
Ганна ВЫГОННАЯ (Мінск, Беларусь) Мастак-рэстаўратар, cябра Беларускага саюза мастакоў |
Уладзімір ІШЧУК (Яраслаўль, Расія) Дырэктар цэнтра анімацыйнай творчасці «Перспектыва», кандыдат педагагічных навук, дацэнт, кампазітар, прэзідэнт рэгіянальнай дзіцяча-моладзевай грамадскай арганізацыі «Кінашкола «Яраслаўскае медзьведзяня».
|
Маргарыта НАГІБІНА (Яраслаўль, Расія) Кіраўнік «Узорнага дзіцячага калектыва» Школы анімацыі цэнтра анімацыйнай творчасці «Перспектыва», мастацкі кіраўнік цэнтра «Перспектыва», заслужаны настаўнік Расійскай Федэрацыі |
Ілзэ РУСКА (Рыга, Латвія) Мастак-мультыплікатар, выкладчык анімацыі ў Цэнтры творчага развіцця "Annas 2" |
Аляксандр ВЕРАШЧАГІН (Мінск, Беларусь) Мастак-мультыплікатар |
Антон ВВЯДЗЕНСКІ (Санкт-Пецярбург, Расія) Знаўца кіно. Аўтар лекцый па гісторыі замежнага кіно. Выкладчык Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта.
|
Сямён ШАЎЦОЎ (Мінск, Беларусь) Фатограф.
|