Папулярнае |
Умовы 6-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаўУ межах праекта «На сваёй зямлі» АБВЯШЧАЮЦЬ 6-ы МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МУЛЬТЫПЛІКАЦЫІ І ДЫЯФІЛЬМАЎ Новы час прыносіць новыя магчымасці. Цлічбавая фатаграфія і камп'ютары зрабілі значна лягчэйшай складаную справу па стварэнні мультфільмаў і дыяфільмаў, адкрылі новую старонку школьнай і хатняй мультыплікацыі. Сёння з'явілася ўнікальная ніша для маладых мастакоў і іх выкладчыкаў выказаць свае творчыя ідэі ў форме мультфільма ці дыяфільма. ТЭМЫ: У 2021 годзе будзем рады бачыць творчыя работы на ВОЛЬНУЮ тэму, а таксама прапануем падумаць, стварыць і даслаць нам вашы шэдэўры на тэмы:
УСЛОВИЯ УЧАСТИЯ В КОНКУРСЕ МУЛЬТИПЛИКАЦИИ: УМОВЫ ЎДЗЕЛА Ў КОНКУРСЕ МУЛЬТЫПЛІКАЦЫІ: 1/ Конкурсная работа павінная быць выканана ў тэхналогіі пакадравай здымкі (stop-motion) з выкарыстаннем любых матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца. 2/ Тэхнічныя патрабаванні да работы: разрашэнне не менш за 720х576 для фармата кадра 4:3 або 720х480 для фармата 16:9, рэкамендаваны кадэк H.264. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ ДЫЯФІЛЬМАЎ: 1/ Конкурсная работа павінна складацца з 15-64 кадраў і можа быць выканана у любой тэхніцы (малюнак, калаж, аплікацыя, лялькі і інш.) і матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца. 2/ Работы захоўваюцца ў лічбавым выглядзе, разрашэнне не менш 1600х1200 для фармата 4:3 або 1920х1080 для фармата 16:9. 3/ Работы прадастаўляюцца ў выглядзе пранумараваных выяў у фармаце JPEG і адзінага файла ў фармаце PDF. 4/ Тэкст размяшчаецца ў асобнай частцы пад кожным малюнкам. АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ: 1/ Удзельнікамі конкурса могуць быць:
Узрост удзельнікаў ад 5 да 18 гадоў. 2/ Работа павінна быць завершана ў год правядзення конкурса 3/ Тэма конкурснай работы вольная 4/ Работы павінна мець тытры, дзе пазначаюцца назва, аўтар(ы), год выпуску, а таксама выкарыстаныя матэрыялы з пазначэннем аўтара і назвы (музычныя кампазіцыі, фрагменты фільмаў, карціны, малюнкі і д.п.) 5/ Работы на замежных мовах павінны мець субтытры на рускай, беларускай або англійскай мове 6/ Работа адпраўляецца на конкурс: 1 варыянт: праз спецыяльныя бясплатныя файлаабменныя сервісы (пажадана з доўгім тэрмінам захавання, напрыклад, https://drive.google.com, http://cloud.mail.ru, Yandex Disk). Спасылка пазначаецца ў рэгістрацыйнай форме. Запоўніць рэгістрацыйную форму 2 варыянт: на DVD або CD-носьбіце, да якога пракладаецца рэгістрацыйная форма, на паштовы адрас: Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" (Пазначаны адрас поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення) Просім усіх удзельнікаў карыстацца звычайнай поштай або экспрэс-службай EMS. На пасылках не пазначайце кошт (вартасць) груза. ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ ДА 15 СТУДЗЕНЯ 2021 г. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: У журы конкурса войдуць мастакі, мастакі-педагогі, мастакі-мультыплікатары і іншыя спецыялісты аніматары. Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2021 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурса ў розных намінацыях. Работы лаўрэатаў конкурса мультыплікацыі будуць паказаны падчас работы міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў у Мінску і на адкрыцці выставы “На сваёй зямлі”, якое адбудзецца ў красавіку 2021 г., а таксама будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі мастацкіх і мультыплікацыйных работ на афіцыйным сайце конкурса “На сваёй зямлі” (www.children-art.org). Арганізатар пакідаюць за сабой права выкарыстання дасланых работ у мэтах папулярызацыі і развіцця конкурса, а таксама ў метадычнай дзейнасці без згоды аўтара. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: (+375 1776) 4 77 04, (+375 17) 392 88 02
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
|