Папулярнае |
Умовы 3-га Міжнароднага конкурсу фатаграфііУ рамках праекта «На сваёй зямлі» абвяшчаюць 3-і міжнародны конкурс фатаграфіі Тэма конкурсу: «Вокны» Зірніце на вокны і ў вокны не мімаходам, а ўважліва. Разглядзіце свет, які адкрываецца за імі. Паспрабуйце злавіць, як ён мяняецца ў залежнасці ад вашага настрою або надвор'я, калі хочацца закрыць яго, або, наадварот, адкрыць. Прыглядзіцеся, якім можна пабачыць вакно знутры, а калі паглядзець на яго з вуліцы? Вобраз акна можа быць вельмі розным: ён можа адлюстроўваць рэчаіснасць, а можа быць метафарай, сімвалам. Адным словам, калоўны фот-герой конкурсу гэтага году – Вакно. Фотаработы будуць разглядацца ў наступных намінацыях: ГРАФІКА, ПЕЙЗАЖ, ПАРТРЭТ, НАЦЮРМОРТ, СТРЫТ ФОТА, ЧОРНА-БЕЛАЯ ФАТАГРАФІЯ, ФАТАГРАФІЯ ДЭТАЛІ, а таксама ў новай намінацыі СЕРЫЯ ФАТАГРАФІЙ (да 6 работ). УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:
РРАБОТЫ ПРЫМАЮЦЦА З 1 КАСТРЫЧНІКА 2024 г. ПА 15 СТУДЗЕНЯ 2025 г. Работы адпраўляюцца на конкурс праз спецыяльныя бясплатныя файлаабменныя сервісы (напрыклад: drive.google.com, cloud.mail.ru, disk.yandex.ru). Спасылка пазначаецца ў рэгістрацыйнай форме. Запоўніць рэгістрацыйную форму У назвах файлаў абавязкова трэба пазнычыць:
Напрыклад, "Пейзаж_Іваноў 1_восеньская раніцца.jpg" або "Стрыт фота_Іваноў 2_DSC-342.jpg" ПАДВЕДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2025 года і вызначыць ДЫПЛАМАНТАЎ 1, 2 і 3 СТУПЕНЯЎ у розных намінацыях. Работы пераможцаў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце арганізатараў і на сайце конкурсу. Выніковая выстава конкурса пачне работу ў красавіку 2025 г. Аўтарам, работы якіх будуць адабраныя журы для ўдзелу ў выніковай выставе, будзе прапанавана даслаць работы ў папяровым варыянце або яны будуць надрукаваны арганізатарамі. Конкурсныя работы не рэцэнзуюцца. Работы на паперы, дасланыя для ўдзелу ў выставе, НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы, электронныя і папяровыя копіі работ для папулярызацыі, падтрымкі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ (+375 29) 652 42 53 |