Вынікі конкурсаў "На сваёй зямлі" 2025 ужо на сайце

Надышоў час аб'явіць вынікі трох конкурсаў Міжнароднага мастацкага праекта "На сваёй зямлі". Дзякуем усім, хто прыняў удзел, і віншуем пераможцаў!

На 20-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі было даслана 6500 работ з 17 краін: Балгарыя, Беларусь, Венгрыя, Індыя, Іспанія, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Малдова, Польшча, Расія, Паўночная Македонія, Сербія, Славенія, Таіланд, Турцыя, Узбекістан. Па выніках прагляду 1419 работ былі ўзнагароджаны Дыпломамі розных ступеняў, з якіх 181 работа ўзнагароджана Дыпломамі I ступені, 425 работа – Дыпломамі II ступені, 813 работ атрымалі Дыпломы III ступені. Таксама былі прысуджаны Дыпломы выставы "Погляд з рэгіёна".

Глядзець вынікі конкурса жывапісу і графікі

На 10-ы Міжнародны конкурс мульціплікацыі і дыяфільмаў прыйшло 154 заяўкі, з іх 152 мультфільма і 2 дыяфільма з Беларусі і Расіі. У асноўны конкурсны паказ прайшлі  61 мультфільм і 2 дыяфільма. Па выніках прагляду 14 мультфільмаў былі ўзнагароджаны Дыпломамі розных ступеняў: 4 – Дыпломы I ступені, 6 мультфільмаў – Дыпломамі II ступені, 4 – Дыпломамі III ступені.

Глядзець вынікі конкурсу мульціплікацыі і дыяфільмаў

На 3-і Міжнародны конкурс фатаграфіі было пададзена 569 заявак. Журы конкурсу разгледзела 293 фотаработы з Беларусі, Расіі, Балгарыі і Славеніі і вызначыла пераможцаў па тэме "Акно" у 8 намінацыях: графіка, пейзаж, партрэт, нацюрморт, стрыт фота, чорна-белая фатаграфія, фатаграфія дэталі, серыя фатаграфій. Па выніках прагляду 43 фотаработы былі ўзнагароджаны Дыпломамі розных ступеняў: 13 работ – Дыпломамі I ступені, 14 работ – Дыпломамі II ступені, 16 работ атрымалі Дыпломы ІІІ ступені.

Глядзець вынікі конкурсу фатаграфіі

Работы пераможцаў можна будзе ўбачыць на выніковай выставе, якая будзе праходзіць у галерэі лагера "Экалогія і здароўе". Адкрыццё выставы і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца 25 красавіка 2025 г.

Узнагароды пераможцам, якія не змогуць прыняць удзел у цырымоніі ўзнагароджвання, будуць разасланы да 1 ліпеня 2025 года.


*Малюнак: "Сланечнікі паспелі", Рафікава Алёна, 12 гадоў, Дыплом лаўрэата 19-га Міжнароднага конкурса жывапісу і графікі, Расія, 2024