Міжнародны студэнцкі пленэр

Пленэр быў прысвечаны падзеям 1812 года на беларускіх землях і праходзіў з 1 па 14 жніўня 2012 года ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, размешчанага ў 35 км ад Мінска на вучастку старога Екацярыненскага шляха – сведкі падзеяў 1812 года.

Да ўдзелу ў пленэры былі запрошаны навучэнцы мастацкіх вучэльняў і студэнты мастацкіх вузаў, маладыя выкладчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.

Мэтамі і задачамі пленэру былі:

  • Духоўна-асветніцкая (усведамленне сябе насьбітам гісторыка-культурнай спадчыны; пашырэнне нацыянальнай самасвядомасці, разуменне свайго месца ў гістарычным развіцці Еўропы праз паглыбленае вывучэнне падзей1812 года).
  • Вучэбна-педагагічная (развіццё і ўдасканаленне выяўленчых навыкаў студэнтаў і маладых мастакоў-педагогаў у пленэрным жывапісу, у стварэнні станкавай тэматычнай кампазіцыі, штодзённае абмеркаванне эцюдаў, кансультацыі ў старэйшых выкладчыкаў, правядзенне майстар-класаў, выніковы прагляд работ з удзелам сяброў Беларускага саюза мастакоў).
  • Практычная (стварэнне на аснове натурных эцюдаў творчай пейзажнай ці станкавай (жывапіснай ці графічнай) кампазіцыі, што раскрывае тэму пленэру).

Складанасць, аб’ёмнасць прапанаванай тэмы дыктавала неабходнасць правядзення да пачатку пленэру шэрага абавязковых сустрэч з будучымі ўдзельнікамі праекта. Мэта гэтых сустрэчаў – не толькі знаёмства ўдзельнікаў праекта, але і – што з’яўляецца самым галоўным – паглыбленне ў тэму пленэру. Гэта былі экскурсіі па гістарычных месцах, звязаных з падзеямі вайны 1812 года, тэматычныя лекцыі гісторыкаў, а таксама сустрэчы са сталымі мастакамі, на якіх у форме сяброўскай гутаркі раскрываліся спружыны творчага працэсу, абмяркоўваліся праблемы сучаснага мастацтва. Усё гэта было накіравана на фарміраванне глыбока асабістых адносінаў да гісторыі і культуры свайго народу, на аснове якога і магчыма паўнавартаснае раскрыццё тэмы пленэру.

У заключны дзень пленэру адбыўся аткрыты выніковы прагляд работ с удзелам сяброў Беларускага саюза мастакоў, падчас якога былі абраныя работы для выніковай выставы праекта.

Глядзець фотарэпартаж пра пленэр

Глядзець экспазіцыю