Творчыя майстэрні для маладых мастакоў і скульптараў

Творчыя майстэрні ў межах праекта "Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012" мелі на мэце дапамагчы маладым мастакам і скульптарам паглыбіцца ў тэму праекта і распрацаваць уласныя творчыя работы для Міжнароднай выставы жывапісу, графікі і скульптуры, прысвечанай падзеям 1812 года на беларускіх землях.

У межах праекта прайшло сем творчых майстэрняў. Гэтыя сустрэчы праходзілі ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, што размешчаны на вучастку старога Екацярыненскага тракта – сведкі падзей 1812-га года – у 35 км ад Мінска.

Творчай групай скульптараў кіраваў Алесь ШАЦІЛА, скульптар, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Творчай групай мастакоў кіраваў Дзміцер ПУХОЎСКІ, выкладчык гарадской дзіцячай мастацкай школы г. Магілёва.

Падчас майстэрняў удзельнікі праекта знаёміліся , паглыбляліся ў тэму, шукалі ідэй для творчых работ, распрацоўвалі эскізы і абмяркоўвалі іх. Таксама яны прымалі удзел ў экскурсіях па беларускіх мясцінах, звязаных з падзеямі 1812-га года, лекцыях гісторыкаў, краязнаўцаў і культуролагаў, творчых сустрэчах з мастакамі і скульптарамі, літаратурна-музычных гасціных.

Глядзець фотарэпартаж

Некаторыя ўдзельнікі майстэрняў па рашэнні кіраўнікоў творчых груп удзельнічалі ў двухтыднёвым Міжнародным студэнцкім пленэры, прысвечаным падзеям 1812-га году, які праходзіў з 1 па 14 жніўня 2012 года ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа.