Сталі вядомыя імёны некаторых членаў журы
13 лістапада 2015

Як вядома, у гэтым годзе ў межах праэкта “На сваёй зямлі” праводзіцца два конкурсы, і для кожна з іх фарміруецца сваё журы, якое будзе працаваць 1 і 2 лютага 2016 года. У склад кожнага з іх уваходзяць прафесіянальныя мастакі, мастакі-аніматары, педагогі і мастацтвазнаўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі.

На Міжнародны конкурс «На сваёй зямлі» прыйшлі першыя работы
04 лістапада 2015

Шаноўныя ўдзельнікі!

Распачаўся прыём работ на Міжнародны конкурс "На сваёй зямлі".

У адукацыйным цэнтры ГА “Беларускі зялёны крыж” пачалі рыхтавацца да Раства
31 кастрычніка 2015

17 кастрычніка 2015 года для ўсіх сяброў арганізацыі праводзілася першая з цыкла калядных сустрэч прысвечаная “Каляднай зорцы”. Удзельнікі сустрэчы актыўна далучаліся да святочных традыцый – глядзелі, слухалі і, канешне, тварылі.

“Птушкі з Райскага сада” заляцелі пад Смалявічы
31 кастрычніка 2015

26 верасня 2015 года ў адукацыйным цэнтры ГА “Беларускі зялёны крыж” адбылася праграма “Птушкі з Райскага сада”, асноўнай мэтай якой было садзейнічаць умацаванню адносінаў паміж дзецьмі і бацькамі праз сумесную творчасць.

ІІІ Міжнародны пленэр імя В. Шматава пачаў работу пад Мінскам
12 жніўня 2015

9 жніўня ў адукацыйным цэнтры ГА “Беларускі зялёны крыж” пачаў работу Міжнародны пленэр імя В. Шматава. Цягам 10 дзён мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны паспрабуюць перадаць у сваіх творах уражанні пра мінулае і сучаснае Брагінскага раёна.