|
Завершыла работу журы 10-га Міжнароднага конкурсу «На сваёй зямлі»
10 лютага 2015
Конкурсныя работы разглядалі 13 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Журы працавала з 1 па 4 лютага ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа.
|
|
Запрашаем да абмеркавання: Дзіцячая мастацкая адукацыя – чэскі погляд
21 студзеня 2015
Усім удзельнікам праекта "На сваёй зямлі" раім пазнаёміцца з размешчанымі на сайце артыкуламі прафесара Карлава універсітэта ў Празе Веры РАЕСЕЛАВАЙ пра дзіцячую творчасць і мастацкую адукацыю. Асабліва гэтая інфармацыя будзе карысная тым, хто плануе браць удзел у педагагічным семінары і Міжнароднай канферэнцыі матстакоў-педагогаў на пачатку лютага.
|
|
Абраныя працы конкурсу «На сваёй зямлі» ўвойдуць у юбілейны каталог
05 студзеня 2015
Да дзесяцігоддзя Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» рыхтуецца выданне юбілейнага каталога. У яго ўвойдуць больш за 600 прац, што былі пераможцамі конкурсу на працягу 10-ці гадоў.
|
|
Педагагічны семінар завершыць работу журы конкурсу “На сваёй зямлі”
28 лістапада 2014
У апошні дзень работы журы, 5 лютага, у адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа адбудзецца педагагічны семінар з удзелам прафесара Карлава універсітэта ў Празе і Пражскай Акадэміі фатаграфіі і кіно Веры РАЕСЕЛАВАЙ.
|
|
Запрашаем на штогадовую Міжнародную канферэнцыю мастакоў-педагогаў
19 лістапада 2014
6-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі" пройдзе ў Мінску з 6 па 7 лютага 2015 года, адразу па заканчэнні работы журы 10-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі".
|